СУХМЕНЬ, 1979Цяпер, калі ўсееўрапейская спякотаЗ неміласэрнай сілаю сягнулаЗ нябёсаў высквараных і сюды,На старану палескую маю,У дольных водах некалі купаную, —Цяпер яна жадна глытку вады.Як дзіўна: гэту смагуНепрыспанаюНашу ў сабе ўсе помныя гады.Мяне ў дарозе —У любой —Заўжды —Да чыстага калодзежа цягнула.НАМ ВЕЧНА ЧАСУ НЕ ХАПАЕУ калатні, у мітусні,У спраў пад цэзарскай уладай,Калі сабе самім не рады —Тады начамі любых снім.Няпэўны, хісткі човен-сон,Як да зямлі абетаванай,Шчаслівых нас, усхваляваных,Нясе ў рэальнасць галасоў,Абліччаў, родных назаўжды,Адметных сілаю прыўкраснай, —I ім, адзіным, наша страснасць,Тыранства дум і мары дым....Усё ў чаканні берагі,Якія ўрэзаліся ў памяць.Чаму нам часу не хапаеНа самых блізкіх, дарагіх?1971* * *Адыходзяць мае беларусачкі,Адлятаюць дзяўчаткі...Як цнатлівыя краскі,Што толькі да траўня свайго дажылі,Толькі шчыра ўсміхнуліся роднай зямлі —I няма,I знікаюць,Пакідаючы нам толькі згадкі.Толькі цень свайго побыту:Шпільку, хустачку, чаравічак,Рэха смеху ці песенькі,Вобліку ўяву...Божа Ласкавы, не адрынь,Прыгарні да сябеНашых знічак!..Хай набудзецца ім,Колькі схочацца,У Тваіх іншасветах;Хай да шляху далейшага іхнягаШчодра прыточыццаРадасціЗа ўсю скрухуНепавянчанага з іміБеларускага лета...1991СЯБРЫНЕНе знадзейвайся. Перажыві.Хоць якая, ды ёсць патоля:Намарозіць радня па крыві —Адагрэе радня па долі.Скруха — зашмаргай... Перарві.Ёсць лагода на боль, на скруху:Адрачэцца радня па крыві —Паратуе радня па духу.Праўду гэту — як ёсць — прывіДа сцяжыны далейшага руху.Будзь здарова, радня па крыві.Будзь бяссмертна, радня па духу!1985