Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 34

Ніна Мацяш

ПЯТЫ СЕЗОН На камянях, што жывяць нашы сцежкі, Зазелянее шчырая трава. Чым болып пакут, тым болей сіл трываць. Настаў сезон аддаленай усмешкі. Па злівах, бурах з перунамі, з ветрам Мой дзіўны сад так повен злагады! І ледзь гарчаць дзівосныя плады Гаркотаю суцішанай і светлай...

Рух, і лятунак, і нясцерпны жаль...

* * * Час- Рахманы, бясстрасны, натурысты дзед — Канаваў гаспадарна (Прыняць бы з пакорай): За агульным сталом нам Не поруч сядзець, Каб увагу сваю аддаваць тым, Хто поруч. Нам змірыцца б... І мірымся, — Да пары, да красы, Што бязлітасна тлум і самоту авесшць! — І сальюць нашы смуткі свае галасы, І хіснецца зямля ад суладнейшай пеоні!.. І забыта, знябыта, знепрытомнена дзесь Тое рэха, што заўтра непазбежна паўторыць: «За агульным сталом нам Не поруч сядзець». А й яны хочуць душ нашых, Тыя, Хто поруч... ОДА ДЗІВОСНА ПРЫГОЖАМУ ЧАЛАВЕКУ

Сымону

Існуе ж хараство!.. Як на ікону, Так і глядзела б на цябе да скону, Не заўважаючы ваколля, часу - Ва ўладзе неўгаданейшага шчасця Наяве анынуцца раптам сведкай Гармоніі невераемнай гэткай Духоўнага і вонкавага, – мусіць, Такі адзіны ты на Беларусі! Бо цуд, каб часты быў, не зваўся б цудам. Відаць, ніколі з памяці не збуду Прадоннай, засяроджанае плыні З вачэй тваіх, нібы валошкі, сініх, Такіх сінюткіх - аж безабаронных Пры смолі валасоў рассераброных! Нібы крынічку, не стамлюся слухаць Бянтэжлівасць усмешкі, годнасць рухаў, Усё тваё прыўкраснае аблічча, Сагрэтае, ажыўленае знічам Душ волелюбных нашага народу, Якім – ты – знак таго – не будзе зводу! 1985 * * *

Былі словы, як шолах травы...

А. Вярцінскі

Вам сёння скажуць шмат харошых слоў, Для гэтага ёсць не адна прычына. Прыйду і я — цераз маіх паслоў: Світальны вецер, зорку, аблачыну. Калі натоміць Вас бяздарны дзень, Бясконцым здасца доўгі шэры вечар — Да золкай шыбы лёгка прыпадзе І Вас аклікне мой світальны вецер. І вы тады расчыніце акно, І мова ветру будзе зразумета: Утканы ў долі Вашай палатно Усе калёры залатога лета. Павольна пройдзе ў Вас над галавой У час той аблачына, ціха скажа: Мінецца морак, як мінуцца ёй, І зноў пагодна будзе ў небе Вашым. Там вечна зорцы лучнасці цвісці, Той лучнасці з зямлёй, з сябрынай, з песняй, Што памагае па жыцці ісці, Што не дае душы прагоркнуць плесняй. ...Вам сёння скажуць шмат харошых сдоў. А свята — нібы пяцьдзесят аерын... Я аддаю Вам трох маіх паслоў — На шчасце, і на сілу, і на веру! 1981