БРАТ-СЯСТРЫЦАПусцема ў сэрца гэтую вясну,Яна так скрушна стукалася ў дзверы.Што дакідалася каму ў віну,Паглядам брат-сястрыцы пераверым.Вачэй яе пяшчотны аксаміт,Дзе аплывае сонейка лілова,Гатовынас вярнуць сабе самім,Да ўдзякі лёсу за любоўгатовых.Багаславім сустрэчы таіну,Багаславім і несустрэчы бераг.Пусцема ў сэрца гэтую вясну,Яна так скрушна стукалася ў дзверы.ТРОХІ ДЗІЎНАТрохі дзіўна: не счулася, паяснеў каліМой дрымучы лес над вадою цёмнай,Дзе лябёдачка з лебедзем -У іншасвеце -Плылі.Трохі дзіўна: больш не ведаю стомыРухаў пустых,Неўмалотных думак атрутаСтраціла сілу....Дзесь плывуць сабетыя лебедзь з лябёдачкай...Дзякуй, сэрца, што іхУ неварацьАдпусціла.Ззянне крылаў тых птахаў шчаслівыхЯшчэСтукам тваім гарачымМяне дагоніць,ІначайТак несмутліваНе світала б сягоння.У ВЕРАСНЁВЫМ ПОЛІНам добра тут, у гэтым голым полі,Дзе на рудой пакошы незнарокЯшчэ ўбярог сваё рудое полымцаНеспадзяваны васілёк.Нам добра тут, хоць рэзкі ходзіць вецер —Ды ў неба шчэ багата глыбіні,I сонца шчэ з-за хмар імклівых свеціць намI не шкадуе цеплыні.З такой лагодай, гойна і няўтомнаПрасцяг да сэрца нас хіне свайго.I так выразна бачыцца нам, хто мы ёсцьАдзін для аднаго...1987УЖО НЕ РАССТАЦЦАНам ужо не расстацца.І табе без мяне па жыцці не ісці,Як і мне без цябе —Ні наплакацца, ні наспявацца.Нам, не злучаным,Вечнай прысутнасцю нашай трымацца.Так рука адарваная ные, смыліць.І захочам забыць,А не зможам без болю астацца.Нам ужо не расстацца.З-ЗА РЭЧКІ, З-ЗА ГАЮЗа лугам зялёным, за сонечным гаем,За рэчкай задумнай, за борам панурымI наша захопленасць, і прысяганні,I рэўнасці роспачнай злыя віхуры.А ўсё — ці далёка? А ўсё — ці не ў сэрцы,Што тахкае, тахкае струджана ў грудзях?Яшчэ раз... яшчэ раз...Як блізка ля смерці,Гуляючы ў жмуркі, паходжваюць людзі...А свет гэткі гожы і вабны наўкола,Да шчэму жаданы для кожнай істоты!..Калі не руку, падавай мне хоць голас —З-за рэчкі, з-за гаю, з-за нашай маркоты...1988ЗБЫЛІСЯДзеля стрэчы з табойВераснёваю хваляй дваццатайПлынь жыцця мяне вынеслаНа дакладна дабраны мне бераг,Цёплакрылай жураўкаюКалыханка кружыла над хатай,Дзе выпекваўся хлебНа дубовым лісці ды аеры.Дзеля стрэчы з табойСмерць маю перастрэлі мурашкі,Стаўшы лекамі мнеНа маёй птушанячай зары.Бог палескай зямліГатаваў і напоі, і брашна,Сёстры ўборы свае аддавалі мне,Брат — любоў,Разуменне — сябры.Дзеля стрэчы з табойШлях мой торыўся і наўпрост, і віляста,А твой рух мне настрэчуПраступаў праз імгу ўсё ярчэй,Аж пакуль не знасілі абое мыЎсе нашы маскі,Аж пакуль не пападаліЎсе пялёны з нашых вачэй.Кажуць, кропля вады,Нават кропля вады памяць маеЛітаральна пра ўсё,Што краналася плыні калісьці.Мы сустрэліся.Мы прамовілі гэтае вечнае слова: «Кахаю!»I ні час, ні прастораЦяпер ужо нас не разлучаць.Мы ёсць.Мы збыліся.1990