* * *Паверыла: душа заснулаІ ўжо ёй не загаварыць....Як ад маланкі — аж хіснула:Ты!.. мерна крочыў па двары,Ішоў, і ў вокны углядаўся,Шукаў, каторае маё,І прызмерк нема ў ногі слаўся,І бледнай зоркі вастрыёУ сэрца самае ўпілося!..І знікла навалач слаты,І загула, як прорва, просінь,Куды мяне зноў рынуў ты!1983* * *Ціхая ласка рук,Стрыманы дотык вуснаў...Замоўкну. Перагару.У будні мае вярнуся.Нібы дзве зоркі мы.Значыць — не месца скрусе.Будуць грымець грамы, —У будні мае вярнуся.Будуць старэць садыУ штоліпнёвай задусе,Стануць гады ў рады...У будні мае вярнуся.Пісьмы ўсе... не спалю...Памяць скручу у вузел.Забуду зусім. Разлюблю.У будні мае вярнуся....Думала, мур кладу.Верыла, што — надзейна.Раду якую знайду?Дзе ж мне цяпер падзецца?Ціхая ласка рук,Стрыманы дотык вуснаў...Зноў не згараю — гару...Зноў не згараю — гару...1971ЖАРТ — НА ЎСХОДНІ МАТЫЎЯшчэ і году не прайшло,а ты прыехаў зноў.Сказаў: «Бывай, маё святло», —а сам прыехаў зноў.Ракой уцех амыта я,сум як рукой зняло,Зноў чую песню салаўя, —бо ты прыехаў зноў!Жылося мне, бы ў палыне:гарэніла, пякло,Цяпер зноў люба, мёдна мне, —ах, ты прыехаў зноў!Калі б заўсёды так было,калі б разлук сілоПарваў ты, і ў маё жытлонавек прыехаў зноў!..На жаль, Мацяш, нямаш, нямашна Любага надзей.Ляці сама праз беды ўсцяж,хоць Ён прыехаў зноў!1991* * *А ты жыві, каханы мой, жыві.Хай журавель нарэшце дасца ў рукі.Я забяру ў магілу тыя мукі,Што выпалі нам на кастры любві.Ад золі сэрцайка сваё адхукай:Жыві, каханы мой, жыві!На свеце гэтым шмат харашыні.Хоць людзі ў свеце гэтым — тое голле,Па-над якім вятрам бяды скуголіцьУсцяж, і ноч у ноч, і дзень пры дні.Ці чалавек задуманы для болю?Як ён жадзён харашыні!..Не пасягнуць мне розумам маімТваіх намераў велічных, Прырода.Жыццё дала — не папытала згоды.Усе цацанкі-абяцанкі — дым.Жыццё бярэш, — і мне зусім не шкодаАднойчы развітацца з ім.Бо што мяне прызеляніла тут?Якая ўжо мяне чакае радасць,Як дружны род мой расхітала здрада,Як дзецьмі не ацеплены мой кут,Як песенны мой дар не мае ўладыI над драбнейшаю са смут?..А ты жыві, каханы мой, жыві.Хай сэрцу будзе да каго хіліцца.Хай жураўлём абернецца сініца.Сваю шчаслівай долю назаві.Хай светла збудзецца, што светла сніцца, —Жыві, каханы мой, жыві!1985