Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 26

Ніна Мацяш

БЕЗ ЦЯБЕ А мне ўсё лепей без цябе. Працую — не гарую. Спакойнай сіле не слабець — Магу звярнуць гару я. Бясплённа дзень не праміне, На мары не патрачу. Смяюся, калі смешна мне, А плачацца — не плачу. Так, мне ўсё лепей без цябе. Жніво наспела ў часе. Ні тлуму, ні трывог цяпер. ...I ні хвіліны шчасця. 1977 ЖАРТ У шчасця майго Тваё аблічча, Твой голас, Твае вочы і ўсмешка. Нават дзверы не стамляліся Чакаць твайго стуку. І ён раздаўся нарэшце: «Гэта я, тваё шчасце. Адчыні!» Але што гэта?.. Не тое аблічча, І голас не той, І не тыя вочы і ўсмешка. Не паспела я Абурыцца такім самазванствам, Як пачула: «Ах, якая ты смешная! Жарту зноў не пазнала? Гэта ж я, Твая адзінота!» 1977 * * * Ні слова не вяртае, ні маўчанне... Развейце, ветры, смутак мой і жыль – Было нам гэта справаю звычайнай Калі б маглі мы ўзняць такі цяжар. Азёрныя мае спагада-хвалі, Тады ўтапіце іх на самым дне! – Былі б мы радыя, але прапаліць, Самотна да самога дна пратне. Вятрам – зацяжка, хвалям – загаруча, А я не ўмею так: як набяжыць, А мне расстаннем – карай немінучай За свет пяшчоты нашай – трэба жыць. 1977 БЫЛО ...I раптам адышоў, амаль адбег. Ні слова не сказаў на адвітанне. I кожны крок твой абяцаў вяртанне. Вясновы дзень гуляў у «сонца-дождж». I неўпрыкметку набракаў змярканнем. I набракала цемраю чаканне. Мне ж без цябе ўжо не было дарог. А людзі абміналі, нібы здані. Бы ў прорву, падалі мае пытанні. Быў родным горад — раптам пасткай стаў. Мая прапала вуліца дазвання. Дзе я... дзе ты... гуканне і блуканне... 1980 ШАРАЯ ГАДЗІНА «Каханы, мой каханы! Мне хораша з табою. Ніводнае хмурыны У небе нада мною. Усе яны знікаюць Яшчэ на даляглядзе, Пакуль прысутнасць сведчыць Твая пра душ суладдзе. Адужаю хваробы, Не змоўчу на абразу. Я знаю, што «Кахаю Цябе» — зусім не фраза. Ахоўна і надзейна Тваё пульсуе сэрца. Я знаю, ёсць людское І шчасце, і бяссмерце. Есць сіла, што нітуе Свет, горам дратаваны». ...Няма каму сказаць мне: «Каханы, мой каханы!» 1980