Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 27

Ніна Мацяш

* * * Сказала: «Лепей саматой». Не лепш. Сказала: «Так прасцей». Куды як проста!.. І хлеб, з табой не дзелены, — Не хлеб. І шлях — Абраны быццам не па росту. Гайдаў Сусвет. Упёрлася ў куток. Лячыў парыў. Прыгорбіла натома. Як ні рыхтуй сябе загодзь — Ніхто Не можа да самоты быць гатовы. А вёрсты ўсе ўмяшчаюцца ў адну Адлегласць — На працягнутую руку. Даверліва ўсміхнуцца. Працягнуць. І збаўлены ад адзіноты мукі. Звычайны рух. Магутней, і глыбей, І справядлівей той касмічнай прорвы, Якая Адрачэннем ад цябе Лядзяна зеўрае; «Не руш, Не роўня». Чым далей ад паверхні мы зямлі, Тым даступней нам яе глыбіні. Імя тваё мне Не перабаліць. Ніколі. Знаю. Быў і ёсць. Любімы. 1978 КАРА Я змучыла цябе. I гэта праўда. Як праўда тое, што каханы ты. I што хранічны страх за нас — не наўда Так закамплексаванай прастаты. Я змучыла цябе. Не даравання, А кары з любых рук тваіх прашу. Хоць што яшчэ страшней за катаванне Агнём, якім сама сябе душу?.. Ды кара твая падае!.. Упала! — Мой горкі, адхінаешся ў журбе... Такога пекла сэрца шчэ не знала... Ці вернешся?.. У ножанькі б упала... Ці вернешся?.. Я змучыла цябе... 1985 * * * Нашто мне гэты дзень — Без цябе? Сінічка за акном — Без цябе? I сонечная плынь — Без цябе? I гурт людскі нашто — Без цябе? Травінка кволая — I тая не ўзрастае Дзеля самой сябе. Нашто мне гэты дзень — Пустыня? 1981 ЯК СНЕННЕ Шэра і золка. Вось мы і падсочаны Вокам разлукі, Каб назаўсёды, навек раз'ядналіся Нашыя рукі. Не гавару табе: «Усё будзе добра». Добра не будзе. Можа, тады хіба толькі, як з памяці Дні гэты збудзем. Дні, што жывілі нас гэтак, як жывіць Хлебная луста. ...Неяк прыслухаемся: а-ні-чо-га... Ціха і пуста... Толькі далёка-далёка ў свядомасці Нешта адзначыць: ...лівень святла... звонкі голас шчаслівы... Сненне, няйначай. 1980 НА ДНЕ Пачуцця твайго крыўдзіць не буду. Пагукаеш — я голас падам. Але ўжо не чакаціму цуду, Не паверу ў прыдуманы храм. Не змагу я адпрэчыць парыўнасць. Прыхінешся — к табе прыпаду I, як некалі, самазабыўна Растваруся ў табе, прападу. Але болей ужо не пытайся, Ці кахаю цябе, як раней, Супакою майму не здзіўляйся: Ціха-ціха на дне. 1989