Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 28

Ніна Мацяш

ПАРТРЭТ І голас твой не ўзварушыў, І твой прыезд амаль не ўзрушыў: Святая музыка душы Пакінула ўжо нашы душы. Нашто ўзіраемся ў партрэт Кахання, намі змаляваны? Змалеў на ім уцехі свет, Стускнелі фарбы ўмілавання. З ім адбываецца ўсё, як З партрэтам Дарыяна Грэя: Навідавоку кожны знак, Як наша пачуццё старэе... Разрыў яшчэ нас не працяў, Яшчэ пытае барвы лапік: Ці вернем музыку жыцця? Ці ўратаваць яе патрапім? 1992 МАРНАСЦЬ Ёсць справа, Ёсць клопат, А ёсць мітусня, Ёсць тое, Што выявіцца ў непадкупнасці дня Лухтою. I рэчы, якімі сябе атачыў, I жалі, — Бо вымерлі пеўчыя птушкі душы, Сканалі. Дай Бог развярэдзіцца жорсткай нудзьбе Па промню!.. Якая жанчына кахала цябе!.. Ці ўспомніш? 1984 * * * Вечназялёнаю галінай — спробы Няўтоленую смагу наталіць... А непадсудны хіба толькі робат: Яму нішто людское не баліць. А нам — гарэць, і падаць, і ўзнімацца, І праклінаць свой лёс, і пець хвалу. На радасці не можаш расстарацца, Жыццё, ну што ж — пакутамі хвалюй! Бо не аслепіць дробязная ўдача, Знарочыстую любасць не прыму... Не марна так па-веснавому значыць Барвяны ліст прыцьмелую траву. Заўжды існуе недзе гай расцвілы І светлякі ў зраселай мураве. Хай вольна табе дыхаецца, мілы. Твой сум кароткім ценем праплыве. 1978 ПРОСТРАНЬ КАХАННЯ

Паэма-калыханка

Якія мізэрныя мы I якое жыццё наша горкае, Калі скарб аддаём неацэнны Сумненням. Сінція Віцьер. кубінскі паэт Не атрымалася, не атрымалася, Як малявалася, як спадзявалася. Спіш, мая донечка? Спі, люлі-люлі... Думкі мае, хоць бы й вы дзе прыснулі! ...Ты не прыкідваўся, о не. Ты ў самым шчырым парыванні Ад прагі ласкі, спачування Тады хіснуўся да мяне. Такія блізкія тугой, Такія родныя самотай, Як узаемнаю пяшчотай Уваскрасалі мы з табой! Былі шчаслівыя ж, былі! Ты не ашукваўся, сам бачыў Як цудадзейна свет іначаў Пад чыстым небам тых хвілін, Калі і словы, і маўчанне — Усё гучала як адказ, Што ёсць ад бед паратаванне, Ёсць. Любасць. Гэткая, бы ў нас. Не атрымалася, не атрымалася, Як уяўлялася, як абяцалася. Спі, мая донька, расінка малая. Толькі табою свой боль прылюляю. Людзі, як зёлкі, чый род — палыновы. Поўніцца горыччу тут ім не нова. Голькі чарнобылю цёмнае сілы, Што неаднойчы сябе ўжо касілі. Доўбняю. Мечам. Свінцом. Радыяцыяй. I найстрашнейшым — душы дэвальвацыяй. Хто ж мы?.. Ляжаць на грудзях у жанчыны Дзеці ўсёй чыста зямное айчыны. Хто ж мы?.. Хварэем бяссоннаю вартай I за найгоднейшых, і за нявартых. ...Я вінаватая сама, Што так паверыла ў нязводу, У немінанне нашай згоды, Што нам расстання тут няма. У непрагляднай даўніне Расцятыя на двух багамі, Зліліся зноў вось, і над намі Нішто ўжо неба не сатне!.. Забыла я, што чалавек Сам спеліць і святло, і морак, З багамі роўны быў учора, А сёння — мураха ў траве. Не думала, што ўжо і мы Далучаны да той кагорты, Дзе шчасце блытаюць з камфортам, Дзе ўсё рашае суд гурмы... Спі, прамянінка мая залатая. Толькі табою жыццё апраўдаю. Хай мае смуткі не стануць прычынай Для наракання на долю жанчыны. Праўда не ў тым, што нас папіраюць. Ісціна ў тым, што без нас — паміраюць. Гінуць як Рыцары, Воі, Паэты. Лепшыя з іх сэрцам помняць пра гэта. Вось чаму лепшыя з іх без вагання Нават галовы складуць за Каханне. ...Як лёгка пагадзіўся ты З маёю роспаччу адчайнай, Што больш не трэба нас страчання, Не трэба шчасця нам з лухты. Як быццам толькі і чакаў, Каб выдыхнулася такое, — Усе харугвы здаў без бою. Шчэ побач быў, а ўжо ўцякаў... Я выжыла. Мне трэба жыць. Як-небудзь звыкнуся са стратай. Ды памяць!.. Як трымцяць напята Таго яднання міражы! Няма тых вуснаў, а гараць На мне ўсе пацалункі тыя, Няма тых рук, а трапяткія Віры іх ласкі ўсё віраць!.. ...А як жа, мілы, ты жывеш, Як дыхаецца там, з другою? Ты і яе найдарагою, Каханай і яе завеш? I з ёю гэтак, як са мнон, Табе і ўдосвіта, і ў змроку, I гэтак жа навідавоку Ўсе барвы шчасця, мілы мой? Ці ўсё ж — на самым дне маны — Ты палкім прытварацца мусіш, I слухаць у смяротнай скрусе, Як звоняць па любві званы?!. I не сканаць, і не забыць. Ні апраўданнейка, ні рады. Жахлівей не бывае здрады, Як сонца ўласнае забіць! Пракляты будзь — так званы доўг! Будзь клятая — мараль натоўпу, Што ад часоў патопу топіць Слабых у багне пошлых догм! Там кожны ведае, як жыць, I кожны кожнага асудзіць. I паразвучваліся людзі Адзіна вартым даражыць — Сваёй Любоўю... Ах, першацвет мой кранальна чысцюткі, Донька мая! Годы пройдуць так хутка. Бачу той час, калі шызую чаплю Суму твайго я прагнаць не патраплю. Будзе кружыць над табой неадхланна, Покуль і ты не прашэпчаш: «Каханы!» Покуль не пойдзеш і ты па лязе За сонцам уласным, а даль — у смузе! О хай сабе, хай! Толькі б далеч — была: Каханне без пространі — птах без крыла. І як ні падтрымваць, і чым ні лячыць — Сканае ў пакутах. Памрэ. Не ўзляціць. Будзь ластаўкай, доля, будзь чорнай змяёй — Дай пространь Кахання для донькі маёй! Я дам ен нангожую ў свеце зямлю, Якую да спазмаў у горле люблю. Дам вежы яе, і яе курганы, I казкі-паданні сівой даўніны. Бярозку пры лёне, ў палёце бусла, Усё, што і мне колісь мама дала, Усё, чым багата сама я душой, — Дай пространь Кахання для донькі маёй! Я ведаю змалку, знаць будзе й дачка, Чым слаўная ў свеце зямля Васілька. I што мы любілі, і што мы клялі, I як выжывалі на гэтай зямлі. У мальвах надзей, пры тузе касачоў Наш зранены сцяг развіну над плячом, I дух Белай Русі ў дачцэ не прымрэ, I мове сунічкай на вуснах гарэць. Што трэба шчэ ў нашай старонцы жытной?! — Дай пространь Кахання для донькі маёй! Не дай ёй пачуць, як пачула я: «I твой тут — ніхто, і ты — нічыя». 1986