Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 25

Ніна Мацяш

* * * Не заходзь, Маё сонца, За доўгія хмары маўчання, Не дазволь ім Зніжаць нябёсы Над пакутнага роздуму нетрай, Чый морак такі ж непазбежны, Як і ты, Маё сонца. Ды, Начэючы, Смутак хоча быць пэўным У гаючым тваім узыходзе, Сонца маё. * * * А можа, так яно і трэба, Каб то буран, то капяжы, Хадзіць у буднях, як у зрэб'і, Свой несці крыж і даражыць надзеяй, роспаччу і верай? Так, толькі гэтак быць павінна: Аднойчы спрагнуць трох дарог I выбраць тую пуцявіну, Дзе згубай грозіць кожны крок, каб — усміхнуцца пераможна! ...З адным не прымірыцца мне: Што я кахаю Вас, Вы — не... 1971 ПЫТАННЕ Нават тады, Калі вечна я, Вечна я слухала б Словы кахання твае, — Няўжо сапраўды Табе думаецца, Што якраз гэтых слоў, Што так цяжка даюцца, Нам трагічна так не стае?.. * * * Гэшны мой з імем святога! (Шчасце заўсёды ў пару) Я да расстання гатова... Даруй, Грэшны мой з імем святога... Юудзь блаславёна, часіна (Мерклі сняжынкі ў траве...), За неспадзеўную сілу, Павек Будзі блаславёна, часіна. Доўга мне будзе не страшна Выслухаць грозьбы завей І, каб набыць, нешта страчваць, - Павер, Доўга мне будзе не страшна. Будзь блаславёна, дарога, І тая, з кім стрэцца табе. (Вечар, не я, у журбе, Грэшны мой з імем святога...) 1976 * * * Зноў пра цябе. Мне — пра каго ж яшчэ? Настойліва начэе, I ўсё выразней чую, як цячэ Усё глыбей праз сэрца Ратнічэле. Няўрымсная, парывістая плынь: У ветравей свавольны Пульсуе пасмай срэбнаю палын. I ў горадзе знайшоў мяне ён, польны. Свядома тваю руку адпушчу. Пад золкай зоркай страты Да скону голас Ратнічэле чуць: «Ой кейп бега мятэй...»[] 1981 * * * Не сніся мне. Навошта снішся мне? Усё між намі выяснена, вырашана, I пра ўгавор наш помню я і ў сне. Не сніся мне. А стрэч не пазбягай. Не бойся стрэч. Цябе маёй пяшчотай не абражу я. Рук не ўскладу на шалі тваіх плеч. Не бойся стрэч. Насупраць сядзем. Ты ўсміхніся мне. I я ў адказ — спакойна і нязмушана. Пра угавор наш помню я і ў сне... Не сніся мне. 1974 МЕСЯЧНАЯ НОЧ Цяпер што звязвае нас? Якія ніці? Адчужана-роўны бляск: Поўня ў зеніце. Такі чалавечы пагляд У гэтай поўні... Улада з усіх улад: Помню. Хлусіў ты, хвалёны час. Няма адхлання. Глыбозным праваллем між нас Прызнанне. Дзень забыўся пра ўсход. Спяць людзі. Маркота з усіх маркот: Не любіш.