Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 23

Ніна Мацяш

АЛЕ ТВАЯ СЛЯЗА Выясніваўся дзень. I ноч растаць хацела. ...О, як твая сляза ў маю слязу глядзела! Ад промняў з-пад смугі ўся далеч залацела. ...Але твая сляза ў маю слязу глядзела. Чародка галубоў над намі ўсё гусцела. ...О, як твая сляза ў маю слязу глядзела! Крылялі галубы як свята, як нядзеля. ...Але твая сляза ў маю слязу глядзела. 1986 АДЗІНЫ Калі сэрца канае ад смагі У пустынях людской мітусні, Ты не зыч мне жаданай увагі, А любоўю сваёй ахіні. Не спатрэбяцца іншыя лекі, Боль сунімецца, роспач міне, Бо навекі, навекі, навекі Ты адзіны, адзіны ў мяне. Болей зло, чым дабро, тут вярстуе Цёмны шлях чалавецтва, круты. Свет адно хараство і ратуе, Бо й мяне выратоўваеш — ты. Не спатрэбяцца іншыя лекі, Боль сунімецца, роспач міне, Бо навекі, навекі, навекі Ты адзіны, адзіны ў мяне. 1988 ШТО ПАКІНЕМ Не спяшаешся адгукацца. Замаўкаю сама. А ў духмяных сумётах акацый Дацвітае мая зіма. Як усё, праміне і гэта. Адгарэняць плады. О, няўжо мы пакінем свету Толькі раннія халады? Сэрца — быццам пчала на гронцы: Медазбор, медазбор... Як мы ўсё-ткі аблашчаны сонцам Пры ўзыходжанні на касцёр!.. 1984 * * * «Піце поўную чару да дна». Яна дня майго не за туманам: Я адна, я ўсё роўна адна, Хоць і ёсць ты ў мяне, мой абраны.. 1985 * * * Не можа быць, каб ты не адазваўся, Не можа быць, каб помніць перастаў, Калі ў жыццё маё так уварваўся, — Не памяццю — маёй крывёю стаў. Ці б нашы адзіноты нас звялі, Каб мы несумяшчальныя былі? О, свет не аднаго так загубіў!.. Не можа быць, каб ты мяне забыў. 1985 ЯШЧЭ ПОМНІЦЦА Скуль такая лютая натома, Што цяжарам нават згадка: ты?.. Выпесціла сонечную строму: Працінае холад пустаты. Недзе сонца... Недзе ты... Скрозь нема. Рукі не галубкі — ледзяшы. Недзе ты... А я не прагну неба: Дагарае свечачка ў душы. Як жа трудна дыхаць мне, каханы. Умываюся тугой — пячэ... Свет не толькі з болю тут сатканы. Мне пра гэта помніцца яшчэ. 1989 НАДМЕРНАСЦЬ Пакрыўдзі мяне! Як найвышшае ласкі прашу: Пакрыўдзі бязлітасна, Каб я не змагла дараваць. Каб мне засталося адно толькі — Перакрывавіць душу І раз назаўжды ад майго існавання цябе адарваць. Завочная любасць твая неўгасаная — Нібы крыніца глыбозна ў зямлі. А мне, перасмяглай, Сябе ратаваць столькі часу адзіна сустрэчамі памяццю — Сіл ужо вышай. Мой божа, пакрыўдзі бязлітасна!.. Зернятку трэба загінуць у чорнай раллі, Каб выжыць...