Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 21

Ніна Мацяш

* * * Мой муж, мой вечны падарожнік, Мой найраднейшы чалавеча! Жывём — як на чужым парозе: То зоркі сыплюцца на плечы, То гром настрашвае, то замець Рагоча, што — не маем кута... Усё абвалачэ няпамяць — I мілаванне, і пакуты. Але ж і ў радасці, і ў скрусе Наяве зліты мы і ў мроі. Два целы возьме смерць, а мусіць Здаволіцца душой адною. 1988 РАННЕ Ноч. Ні зыку. Ад стала дападае Ясначолых кацярынак дыханне. Над зямлёю ледзьве-ледзь світае, А ўва мне і апоўначы — ранне. Скуль узяўся ты ў мяне гэткі, Што ва ўсенькай старане наскай. Кветкі толькі ад цябе — кветкі, Ласка толькі ад цябе — ласка?.. 1989 I ГЭТЫ ВЕЧАР I гэты вечар, мабыць, не забудзецца: Няма святла ў двары, няма на вуліцах — Раптоўна згасла ў гарадку святло. Абсады цень да ценю дома туліцца, I ўсё глыбокай цішай спавіло. Шукаюць вусны вуснаў — не натоляцца... Здаецца, толькі мы ва ўсёй ваколіцы, Неварушкой, нібы рачное дно, Адзіна мы, ды зорачка-свавольніца, Што ўсё ж не-не — дый зазірне ў акно. Дый зноў, нібы збянтэжана, схаваецца... Ты хто нам, зорка? Наша ахавальніца? Ці свет, куды мы ў часе адляцім? Таго адлёту на зямлі лякаюцца, Таму што бачаць толькі смерць за ім. О, калі б кожны памятаў, што вечны ён! Што расцвіце прастораю сардэчнаю! Што побыт наш зямны — ўсяго луска, Такая ўжо і тут вось недарэчная, Дзе ў змроку свеціцца ў руцэ рука... 1990 ЦІ ТРЭБА БЫЛО? Не ты мяне любіш — Жыццё мяне любіць, Тваёю істотай вітае-галубіць, а. Тваімі вачамі ўзіраецца ў вочы, Тваімі рукамі абняць мяне хоча, Тваёй палымянаю думкай вартуе, На самым на ўскраечку прорвы ратуе, Бо змеркламу сонцу ўсё ззянне вяртае, Калі да грудзей я тваіх прыпадаю. Ці трэба было, каб жыццё праляцела, Пакуль гэту праўдачку я ўразумела?.. 1989 СТРОМА Я ўжо ў цябе ўрасла. Мы ўжо зрасліся. Гады спатрэбіліся, Доўгія гады, Каб зразумець, што дзвюм істотам З адзіным сэрцам і кровазваротам Жахліва быць у паасобку, Немажліва. Сыходзяць леты. Усё вышэе строма шчасця нашага, Якая ўзносіць нас. I пахавае. 1987 * * * ...А што радок, ён выжыве — ці не. А ты жывы. Табе са мною светла. I я ўжо знаю, як сюды імкне Душа тваёй сцяжыны — з будніх нетраў. I тут ён, будзень, толькі — на дваіх. Таму і ўмее ён рабіцца святам. I я ўжо знаю, што з хвілін маіх Той рэдкі міг мой — самы найкрылаты. О, не радкі, а ты мне — канавое, Калі й радок вось зноў жывы табою... 1985