Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 15

Ніна Мацяш

* * * Душа ўзалочана і ўчэрнена, I высям гэта не пярэчыць: Душа, як зорачка вячэрняя, Усходзіць радасці настрэчу. 1989 * * * «Палюбі мяне! Палюбі мяне...» — Прашаптаў і асек дыханне... Хістанулася ранне У расчыненым насцеж акне. Скаланулася да глыбінь На пагоду свежа і золка... «Палюбі мяне, палюбі!..» — Трапятнулі зраселыя зёлкі. Голас хутка мацнеў і рос, І ўжо там, дзе яснелі далі, — «Палюбі!..» — Светлякі бяроз Неба звон загайдалі! Ты, як промень, прыціхлы быў, А над нашым асмяглым летам — Страсны голас планеты: «Далюбі!.. Палюбі!.. » 1976 ЭЦЮД З ГІТАРАЙ У гулкай звечарэлай вулцы Гітары нечай Скруха б'ецца, То ўстрапятне, То захліпнецца. Пад ліхтаром начніца ўецца. І мне тваё святло — Сіло, І сілы — Вырвацца — Не маю. Расой вячэрняю — Гаркота. Гітары нечае Маркота У вулцы гулкай не ўціхае. Нібы начніца тая, ўецца. І горна да мяне хінецца. Прытулку ў полымі шукае... * * * Цікуеш за маімі песнямі, Кажнюсенькую ловіш ноту, Бо часта будні твае скрэслеыы Рукой няшчаднай адзіноты, Бо хочаш ты Маёй пяшчоты. Якія ж ісціны адкрыліся, Што не хапае ўжо адвагі Паўстаць супроць сваёй бяскрыласці. Супроць уяўнай раўнавагі Паміж натоленасцю — Смагай? Якою праўдаю апоена Сама я на мяжы чужання, Што знерухомелі абое мы Тут, у паўкроку да світання, Што ў золку Бачыцца змяркашіе? 1984 ЧУЖЫ Піла, каб хораша было табе, Каб стаў тваім чужы дагэтуль горад, Дзе б ты пазбыўся калатнеч і зморы, Дзе б ты хадзіў у шчасці, не ў журбе. А ты глядзеў у вочы і маўчаў. А я вачэй сваіх не апускала. А ты ўсміхаўся, незнарок ласкава. Глыбокі вечар, як лясны ручай, Не люстраваў ніводнай зоркі... Віно было і светлае, і горкае. 1981 * * * Забрыў высокі дзень пагодны У светлы одум верасковы... Табе я стала неабходнай. А ці зраблюся дастатковай?.. Дзень павуцінку шчасця ловіць, І шчасце вырвацца не смее. Як ружы, кідаеіп мне словы. А сам ты іх — ці разумееш?.. Навошта я... Хай потым, потым, Пазней прыдасца гэты одум!.. Твая вясенняя пяшчота... Мая асенняя пагода... * * * Я рада, што так адбылося (Як чыста ўзрунела трава!..). Я ўдзячна нялёгкаму лёсу: Я рада, што мне сумаваць, Што мне захлынацца тугою, Нязбытнай ні ўдзень, ні ўначы (Якое паветра тугое!..), Гадзіны і вёрсты лічыць І ведаць, што, позна ці рана, Кранеш маю пасму з брыва І ціха прамовіш: «Я рады, Я рады, што мне сумаваць...» 1977