Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 14

Ніна Мацяш

ЗЯЛЁНЫ ЛІСТ, ЧЫРВОНЫ КВЕТ Не разбурай таго, што ёсць. Душы звычайную прыязнасць Стаць іншаю не абавязвай, Пакуль нам хораша, як есць. Адзін неасцярожны крок — А свет зыначыцца адразу. Пасля вымогай не абразіць Нас, немаёмных, лёгкі крок? Зялёны ліст, чырвоны квет На подзіў туга перавіты, І крый нас божа пераблытаць Зялёны ліст, чырвоны квет... * * * За сялом палавеюць жыты, Росна песня дзявочая ўзносіцца: «Твой пярсцёнак, ды твой залаты, Мне на ручаньку правую просіцца...» На свае нам пацэліць кругі — Непрамая дарога, няблізкая. Дар сярэбраны, дар дарагі На маёй ды на левай паблісквае. Ад Расстання да Стрэчы ляцець: Два прыстанкі ўвабралі прычалы ўсе. ...Над ваколлем трымціць залацень Жыта й песні, яна — не канчалася б!.. Пасярод наступальнай слаты Так раптова надарыцца просінцу! «Твой пярсцёнак, ды твой залаты, Мне на ручаньку правую просіцца...» 1977 ВЫЙСЦЕ Пераклікаюцца званкі, Як спозненыя жаўрукі!.. Не будзем сумныя. Не варт. Перавядзем усё на жарт! Хто як пераглядаўся з кім — Пасмеймася, бо позірк — дым! Што сказана каму было — Не дайма веры, слова — тло! А жаль... Ператаўчэм свой жаль... Перавядзем усё на жарт! 1984 ЛІЛЕЯ Абысці б цябе мне за вярсту! — Ножанькі прымлелі... І на Чорным возеры растуць Белыя лілеі. І на Чорным возеры вясна, — Берагі абжыты, — Працінае плынь ажно да дна Кветам старажытным. І цвісці яму — не адцвісці? — Таямніцы нечап... Дзякуй, што цябе не абысці. Дзякуй за сустрэчу. 1979 * * * Пытаешся, чаго маўчу. Я не хачу Парушыць гэтую магчымасць — Паслухаць, Што там, за вачыма, За небам позірку твайго. Загавару — і не пачую, Што Птушка часу нам вяшчуе. 1982 * * * Трывалае, трывушчае ты, Сэрца. Цябе, Нібы стыхія першабытная, Смяротна перапоўніць пачуццё, Цябе, Як промнем лазерным, Пратне З бязлітаснаю асалодай Узаемнасць, А ты На гэтай прывіднай мяжы Неверагоднасці і явы — Ты тут адно і ўсведамляеш Сябе жывым! 1977