Читать «Муштук i папка» онлайн - страница 3

Янка Брыль

Моцна пакладзены i заключны, самы апошні штрых пра дарогу смерць «Маці не ведала, хто яна. Не думала аб тым, што не з адным толькі жахам глядзелі на ix паход сустрэчныя,— што вобраз яе засядзе ў сэрцы многіх мужчын горкім, няўмольным дакорам, што вочы i рукі яе ўспамінаць будуць нават дужыя людзі, выганяючы з душы апошні страх перад начной партызанскай атакай». Гэтай фразай выразна падкрэслена, што мужнасць самаахвярнай жанчыны не была дарэмнай, не прапала бясследна. З такіх подзвігаў нараджалася, вырастала ўрэшце вялікая перамога.

Полымі лаканічна нядадяела ў «Memento mori» ёмістая па сэнсе канцоўка пра смерць ад фашысцкай кулі старога печніка, якому гітлераўцы гатовы былі дараваць жыццё за добра зробленую (па прымусу!) печ. Але дзед ласку гітлераўцаў, якія спалілі ўсіх яго аднавяскоўцаў, не прыняў. «I ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. I ён жыве». Гэтым «I ён жыве» стары дэвіз «Memento mori» («Памятай аб смерці») выяўляе сваю вялікую глыбіню, яшчэ раз сцвярджае, што смерць гераічная ўзвышае чалавека, забяспечвае доўгатэрміновую памяць пра ягонае высакародства.

Як бачым, i кароценькія апавяданні Янкі Брыля ўмяшчаюць у сябе многае. Зрэшты, Брыль не лічыў кароткасць твора абсалютнай вартасцю, якой трэба дабівацца ўсюды i заўсёды. Калі для змястоўнага выяўлення хвалюючай задумы вельмі ўжо маленькі памер не падыходзіў, мастак дазваляў сабе раскошу пісаць твор даўжэйшы. Так, апавяданне «Надпіс на зрубе» (1958) значна большае не толькі за «Маці», «Memento mori», але i за «Марылю».

Ладнага памеру патрабавала праблематыка твора, яе пэўная разгалінаванасць. Заклапочаны ўсё большым наступам сучаснікаў на прыроду нарачанскіх ваколіц, маляўніча ўзноўленых у «Надпісе на зрубе», Брыль устрывожана думаў i пра размах дачнага будаўніцтва ў тых мясцінах, i пра падсочку ў надазёрным сасняку, прызначаным дураломамі пад высечку ў недалёкім часе. Пра ўсё тэта пісьменнік разважае не ад свайго ўласнага імя, а ад імя галоўнага героя — дзеда Вячэры. Ён пражыў на свеце ўжо дзевяноста «больш катаржных, чым радасных гадоў», «з панамі за возера ваяваў» — удзельнічаў у нарачанскім паўстанні рыбакоў. За гэта трапіў i ў віленскую турму Лукішкі.

Але Астап Вячэра захаваў здольнасць радавацца жыццю i жывую душу. Яна шчодра раскрываецца ў трапяткой цікавасці да прыроды, гімн хараству якой пяецца ў апавяданні, а яшчэ ў сардэчнай любасці да дзяцей, ужо сваіх унукаў. I яны дружаць з дзедам. Гэта ж пра яго, старога Астапа Вячэру, з замілаваннем намаляваны падшыванец Міхаська, які яшчэ толькі вучыцца добра выводзіць літары, з гонарам напісаў на новым бервяне перасыпанай дзедавай хаты свае пераможнае: «Мой дзед». Ганарыцца такім дзедам ёсць усе падставы. Празваны каралём вугроў, Астап Вячэра становіцца як бы часткай прыазёрнай прыроды.