Читать «Муштук i папка» онлайн - страница 6
Янка Брыль
Янка Брыль любіў мініяцюры, бо яны давалі яму магчымасць выяўляць сябе з найбольшай свабодай i ўрэшце паўнатой. «Тут я адчуваю сябе ў найбольшай ступені самім сабой i сваю кнігу выбранага ў гэтым жанры чакаў як нечага самага важнага з усяго, што рабіў i раблю»,— адзначаў пісьменнік. У сваёй сукупнасці мініяцюры Брыля сталі важкім сведчаннем пра духоўнае жыццё мастака i грамадскую атмасферу часу. Таму аўтар друкаваў ix ахвотна, не скупячыся.
У пяцітомным Зборы твораў пісьменніка мініяцюры занялі самы вялікі, памерам на 591 старонку, том.
У трохтомніку Выбраных твораў (1992-1993, апошняе аб'ёмнае выданне, падрыхтаванае самім Брылём) таксама шмат месца адведзена мініяцюрам. Вялікая падборка прысвечана дзецям. Яна мае назву «Адкуль паэзія» i ўключае запісы, якія рабіліся на працягу амаль сарака гадоў (1946-1983). Назва гэтая вельмі характэрная, бо адлюстроўвае чароўную паэзію дзяцінства, прывабнасць i хараство дзіцячага свету, пісьменніцкую радасць ад судакранання з ім.
У ладборцы «Абы на здароўе» змешчаны мініяцюры за тыя ж гады пра дарослых людзей. Адлюстроўваючы ix псіхалогію, норавы i звычкі, добрае i заганнае ў іхнім жыцці, Янка Брыль паўстае ў поўным бляску свайго мастацкага майстэрства.
Мініяцюра «Трохі пра вечнае» (1971) цікавая, акрамя ўсяго іншага, тым, што яна паказвае шырокі кругагляд, уласцівы пісьменніку, яго ўменне свае назіранні за жыццём, роздум над імі ўключадь у літаратурны кантэкст, падсвечваючы ім убачаную з'яву ці кідкую дэталь. Назіраючы за бусламі, любуючыся ix прыгажосцю, Брыль прыгадвае, як глядзелі на буслоў, што пісалі пра ix А. Міцкевіч i М. Рыльскі, а праз польскага акадэміка С. Піганя, які рабіў каментарый да паэмы «Пан Тадэвуш», прыгадвае рымскага паэта Авідзія, які жыў амаль за дзве тысячы гадоў да нас. Ён лічыцца песняром кахання, але, аказваецца, разважаў i пра колер бусліных крылаў.
Вельмі важкая тут выснова, што вялікая паэзія непарыўна звязана з жыццём, «яна сама — жыццё, увекавечанае ў слове». Ёсць у гэтай мініяцюры i лірычны пачатак. Ён бясспрэчны i ў прачулых згадках пра пахаванне сястры, i ў заключных радках («Клекачыце, буслы! Няхай жыве, як сонца, вечная паэзія! I тут, над нашай ракою»). Але адкрыты лірызм дапаўняецца філасофскім роздумам. I мы на гэтым канкрэтным прыкладзе нераконваемся, што ў мініяцюрах Янкі Брыля ёсць не толькі шчодрасць пачуцця, але i насычанасць думкай, глыбокая аналітычнасць.
Шчодра выявіўся брылёўскі талент i ў жанры аповесці. Шмат выдавалася i перакладалася на розныя мовы аповесць «У Забалоцці днее». Яна была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР (1952) i дапамагла пісьменніку трывала сцвердзіцца ў савецкай літаратуры.
З цікавасцю перачытваюцца i сёння аповесці « Сірочы хлеб », «У сям'і», «На Быстранцы», «Апошняя сустрэча», «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк» (у 1982 годзе адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа) i асабліва «Муштук i папка» (1990). Гэта твор дакументальны, з моцнымі аўтабіяграфічнымі элементамі, напісаны пасля таго, як аўтар, атрымаўшы доступ да архіўнай справы, нарэшце даведаўся пра трагічны лёс самага старэйшага брата Валодзі, закатаванага ва Украіне, дзе ён працаваў, у час масавых рэпрэсій. Згадваюцца ў аповесці i пакуты яшчэ аднаго брата Янкі Брыля — Ігната, які пры савецкай уладзе стаў свяшчэннікам, за што таксама быў рэпрэсіраваны i ў якасці зэка працаваў на будаўніцтве Беламорканала, a дажываў свой век «за ўральскім хрыбтом».