Читать «Муштук i папка» онлайн - страница 5

Янка Брыль

Ды выходзіць замуж Галя не за Сяргея, якога не дачакалася з турмы (ён туды трапіў за рэвалюцыйную дзейнасць), а за нялюбага Хамёнкавага сына. I саграшыла яна з тым Хамёнкавым сынам яшчэ да шлюбу.

Старая, як свет, гісторыя: дзяўчына кахае аднаго, а выходзіць замуж за другога. Але для Галі тэта малое суцяшэнне. Затое сапраўдную радасць дае ёй дачушка Сонечка. Хораша напісана ў апавяданні, што яе «цёплыя плечыкі» маладзіца гладзіць з пяшчотай, абдымае малую «ўсю зараз, з усімі яе думкамі» ды называе сонейкам.

Янка Брыль тонка разумеў жаночую i дзіцячую псіхалогію, любіў у дзецях «абаяльнасць нявіннасці, чысціні», ix непасрэднасць, адкрытасць для радасці i засмучэння, бачыў, як лёгка адно пачуццё прыходзіць на змену другому.

Дзецям прысвечаны вялікія падборкі ягоных лірычных i лірыкафіласофскіх мініяцюр. Жанр як быццам просценькі, спакусліва лёгкі. Але сапраўды вартыя мініяцюры атрымліваюцца толькі ў глыбокіх, вельмі арыгінальных майстроў слова.

Янку Брыля i тут, у мініяцюрах, выручалі ўдумлівая, дапытлівамудрая назіральнасць, дасціпны гумар i добрая самакрытычнасць, якая не дазваляла збівацца на самазахопленасць, а яшчэ вялікае душэўнае багацце, глыбінная чалавечнасць i маральна-этычная патрабавальнасць, павага да жывога жыцця, уменне бачыць i хараство ў ім, i драматычны напал, i трагічную выбуховасць пры складаных паваротах.

Ён рана пачаў весці блакнотныя запісы для сябе, арыентаваныя на фактычную дакладнасць, шчырасць i пачуццёвую непасрэднасць, што надавала ім лірычную танальнасць, выразна акрэсленую асабовасць.

У 1965 годзе Брыль адважыўся выйсці з мініяцюрамі i на людзі. Так паявілася кніга пад узнёслай паэтычнай назвай «Жменя сонечных промняў». У прадмоўцы да яе гаворыцца: «I вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоў, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум». Хораша аформленае пад запісную кніжку выданне мела вялікі поспех. Яго ўпэўнена прагназаваў брат Янкі Брыля. «Міша неяк нядаўна казаў, што гэта будзе самым значным з усяго, што я зраблю»,— занатаваў той прагноз Брыль у 1960 годзе.

Акрылены амаль сенсацыйным поспехам «Жмені сонечных промняў» пісьменнік стаў друкаваць свае мініяцюры рэгулярна. I паявіліся кнігі «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння i памяць» (1985), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «З людзьмі i сам-насам» (2003) i інш.

У 2004 годзе пабачыў свет невялічкі зборнік мініяцюр «Блакітны зніч», a ў 2006-м — зборнік «Парастак». Гэта апошняе прыжыццёвае выданне Янкі Брыля. Сам ён пакінуў белы свет (вядома, толькі ў фізічным сэнсе, бо духоўна, чалавечай абаяльнасцю, сваімі творамі застаецца з намі назаўсёды) 25 ліпеня 2006 года.