Нашто ты, цёзка мой*, па ім хадзіў —Па гэтым месяцы, такім блішчастым?Свет закаханых стаўся больш няшчаснымПасля таго, як ты там наслядзіў.Хай велічаюць, славяць подзвіг твой —Тут не набытак для цябе, а страта,Бо гэта горш за славу Герастрата —Недасягальнае піхнуць нагой.Ён вечна быў патрэбен для дваіх —Як поўная спрыяння таямніца,Як знак таго, што Божая дзясніцаБагаслаўляе на шчаслівы міг.А што ж цяпер?Ты сплюндрыў вешчы знак.I ўжо яму чагосьці не хапае —Таго, што дзве душы ў адну злучае...Куды ж далей вядзе пазнання смак?1992* Ніл Армстронг
Стрэмка
Калі пералескам, між сосен,Блукаў на змярканні паэтI слухаў вясны сугалоссе,I слухаў бясконцы сусвет,—Знянацку, гняўліва, сурова,Наўперак суладдзю ўсяму,З нябёсаў данеслася словаI ўдарыла ў сэрца яму.Кальнула, як вострая стрэмка.Каб хто тады глянуў у твар —Напэўна, пазнаў бы па зрэнках,Балючы які быў удар!..Дадому ён сунуўся ценем,А ноччу — не сплюшчыў павек.Страшное было прасвятленне.Бязлітасны лёсу быў здзек.З той даты, каб справіцца з болем,Ён варыць штовечар шалфей.А горычы — болей і болей.А стрэмка — глыбей і глыбей.Час вылечыць быў бы павінен.А вось жа бяссільны і ён.Не выме той стрзмкі, не выме.Не здыме той Божы праклён.1992
Сёе-тое пра вершы
А вершы свае спалі...
З прыватнай размовы
Так, так, шаноўны, вершы — гэта дробязь,I хоць для іх патрэбен Божы дар —Сярод тавараў гэта не тавар,Багатыром цябе яны не зробяць.Таму — за непатрэбай — ты іх знішчы:Збяры ўсе разам і спалі ў агні...»Ды я ўжо так рабіў, але ж яныЯшчэ мацней растуць на папялішчы!..1992
Скора, скора
Каму вас, песні?..
Янка Купала
Скора, скора я, выкляўшы касту,Што загнала народ у бяду,Набяру сваіх песень у кайструI з кавенькай па краі пайду.Я іх пеў і бадзёра і сумна,На людзях і ў самотнай глушы.Можа, часам не вельмі і ўдумна,Ды заўсёды — ад шчырай душы.Дзесь на плошчы, наўпроць рэстарана,Выму з торбы іх, раб хараства,Дый звярнуся да тлустага пана.«Можа, купіце — з ласкі Хрыста?»I пазнаю яго, і з агідыСкалануся і сплюну да ног:Гэта ж той графаман прагавіты,Што нядаўна ад зайздрасці дох...Пераксціўшыся, сцісну кавенькуДый падамся паціху далей.I ні стогну, ні плачу, ні енкуКрыўда-роспач не вырве з грудзей.Пра адно буду думаць са страхам,Каб не ўбачыла тая, крый Бог,Што сказала мне колісь: «Ты графамБудзеш жыць без бяды і турбот».1992