Читать «На высокім алтары» онлайн - страница 6

Ніл Гілевіч

На ўзгорку

На ўзгорку, на сіверным ветры, Стаіць ён, ад шляху наўзбоч, I ўдалеч, дзе лес пракаветны, Глядзіць, не адводзячы воч. Стамлёны душэўным разладам, З надзеяй глядзіць і з тугой. А што там, за тым даляглядам? За тою сівою смугой? Там вёсачка недзе ў бярозах, I хата на ўскраіне там... Ах, колькі разоў ён у крозах Заходзіў туды, як у храм!.. Што ж сёння душа яго ў траўме? Што мроіцца зараз яму? Ці, можа, вяртаецца ў травень — На споведзь юнацтву свайму? Ці чуе, як сіверам клятым Да сэрца крадзецца зіма?.. А што там, за тым даляглядам,— Адказу няма і няма. 1992

Як доўга?

Як доўга ў сэрцы горкі боль Ператвараецца ў атруту? За дзень? За месяц? Ці за болып? А можа — толькі за мінуту? Залежыць — як усчаўся ён: З якой бяды, з якіх страхоццяў... Мой боль-пратэст, мой боль-праклён Атрутай стаў за пяць стагоддзяў. 1992

Апошні паверх

Апошні, так... Вышэй — карніз, Паддашша, дах і — неба ў зорах. Спяшайся! Ліфт чакае — ўніз, Туды, дзе выйсце ў вечны горад. Ашляхне, сыдзе крыўдаў шквал. Аціхне думак тлумны вэрхал... Адно б не з'ехаць у падвал — З-пад зор, з апошняга паверха. 1992

Віхура

Віхура!.. Віхура!.. Няўрымсная бура!.. Адкуль узялася? З чаго пачалася? Схапіла, сарвала I цягне, і ўзносіць Угору і ўгору, Увысь, у прастору, У чорныя хмары, За хмары, да сонца, Да сонца! А сонца Так зырка там свеціць — I паліць, і смаліць, I вочы мне слепіць!.. Віхура, віхура! Шпурляе, шматае, I круціць. і гоніць, I рве-разрывае, I дух забівае, Займае, сцінае... Куды яна кіне? I дзе апыпуся? Чаму не баюся, Што гэта стыхія Душу мне скамечыць I збэрсае-склыча? За тое, што кліча Заглянуць у вечнасць? А можа — што возьме З разгону, з размаху Шпурне мяне вобзем — I ціша наступіць? I ціша наступіць!.. I ціша наступіць... Навек!.. I нікому Нідэе не зарупіць, Што ў буры-віхуры Звіхурыўся хтосьці... Не! Грьшнуцца вобзем, Рассыпяцца косці Ды вочы паб'юцца На пырскі-асколю — Расою пральюцца На травы і зёлкі... А дух безаглядны, Душа-непакора Ачахне, ашляхне, Знямогне няскора! А будзе насіцца, Між хмарамі віцца I весела жыхаць Агнём-бліскавіцай. Хто прагне віхуры, Як прагнуць збавення,— Агонь-бліскавіца Таму блаславенне! 1992