Вы зведалі гэта —У розгары летаПабыць неспадзеўнаНа краі дажджу?Вы скажаце, пэўна,Што вам давялосяНе раз і не двойчыНа краі бываць —На краі бяздоння,Над чортавай прорвай,На краі знявер'яI роспачы чорнай,На краі няшчасцяI нават на краіУласнай магілыСтаялі...Ну, што ж!Ну, добра, ну, значыць,Ваш лёс літасцівы,Але — ці былі выНа краі дажджу?Як не — то паверце,Не можаце знаць вы,Што робіцца з сэрцамНа краі дажджу.I я вам жадаюНе вечнага раю —Жадаю імгненняНа краі дажджу!..1991
Балада
На світанні, ледзь заднела,Нібы пабудка,Загугукала на дрэвеДзікая галубка.Ды чамусьці так трывожна,Так журботна-скрушна —Што было ніяк няможнаСлухаць раўнадушна.Хоць спытай у шызакрылай:Дзе ўзялося зранняСтолькі жалю, столькі крыўды,Столькі наракання?Хто пачуць яе павіненI чаму не чуе?I чаму ён галубінеПесень не буркуе?Можа, ён душой бяздольнайЗ іншым краем зросся?..Не, ён роднага гняздоўяНе забыў, не зрокся.На драпежнай дзюбе ў поліКроў яго скіпела.Бо ён надта верыў волі,Надта лётаў смела.1991
Жаўраначка
Жаўраначка!Жаўраначка!Людзі, гляньце: жаўраначка!Першая-найпершаяВястуння весніх дзён.Як яна трапечацца!Не бачыце?!Не бачыце!..I гледзіцё паблажліва:«Ці не спрасонку ён?Адкуль ёй быць, калі яшчэМароз сярдуе і пячэ,I сівер дзьме, што не спярпець,—Зарана жаўранцы ляцець!»Жаўраначка!Жаўраначка!Людзі, чуйце: жаўраначка!Ой, як захліпаеццаЗваночак залаты!Як яна заходзіцца!Не чуеце?!Не чуеце!..I гледзіцё насмешліва:«Ну і дзівак жа ты!Адкуль ёй быць, калі наўколЯшчэ засланы снегам долI сосны ў шэрані стаяць,—Зарана жаўранцы спяваць!»Жаўраначка!Жаўраначка!Людзі, верце: жаўраначка!Хай сабе — не бачыце,Не чуеце,— ну, што ж!Так бывае, мілыя.I я на вас не крьгўджуся.Бо Жаўраначка,ЖаўраначкаПрыляцела ўсё ж!1991
Перад люстэркам
Мо даняла паняверка,Можа, хто крылы падсек?Пільна глядзіцца ў люстэркаНемалады чалавек.Тонуць набеглыя цені,Нікнуць у сховах чуцця.«Божа, які летуценнік!Божа, якое дзіця!..»Сутарга раптам на твары —Болю пакутнага след.«Божа, якая пачвара!Божа, які прайдзісвет!»Лепш бы зусім не глядзеўся!Лепш бы не бачыў сябе!Дзе ж той акрылены дзеўся —Вымыты ў сонца сяйве?Мо даняла паняверка?Можа, хто крылы падсек?..Сумна глядзіцца ў люстэркаНемалады чалавек.1991