Божа прамілы, прасветлы,Шчыра і слёзна малю:Спраўдзі, як сон запаветны,Гэтую просьбу маю.Я не прашу даўгалецця,Скарбаў тым больш не прашу.Хай мне адно дастанецца —Перш, чым свой круг завяршу,—Хай у тым полі, дзе ўсё мне —Блізкая кроўна радня,Летняю ноччу бяссоннайЯ прахаджу давідна.Не, не адзін... Ну, канешна,З ёю там буду я, з ёй —З песняй маёю бязгрэшнай,З марай юнацкай маёй!Хай мы паслухаем разамДаляў начных галасы,Хай там, як россып алмазаў,Бліскаюць кроплі расы;Хай нам ля вербаў паніклыхНоч прасцірадла прадзе,Хай да святое крынічкіНас светлячок завядзе.Хай прычашчэннем да тайныСтане нам глытка вады,Каб пацалунак расстайныБыў, як агонь малады!..1991
Толькі тая адна
Дробны дожджычак-дожджык,Вераснёвы, начны,Насылае і доўжыцьСупакойныя сны.Ад змяркання шапочаПа маім будане.Мабыць, шэптамі хочаСупакоіць мяне.Знаю, дожджычак дробны,Ціхай ласкай тзкойМногім вернеш ты добрыI настрой і спакой.А мяне супакоіцьТолькі тая адна,Што душу маю колісьАзарыла да дна.Толькі тая, што потым,Прашаптаўшы «люблю»,У адвечных турботахМне адкрыла зямлю.Толькі тая, што ўрэшце,Расквітнеўшы, як квет,У шчаслівай усмешцыМне адкрыла сусвет.1992
I наш малебен
Не знаю, што са мной такое:У нейкім дзіўным неспакоіГляджу на голле яблынь, вішаньI так нясцерпна, аж трымчу,Убачыць цвет на іх хачу,Каб тут жа, зараз, буйна-пышпаУкрыўся квеценню мой сад,Хоць разумею, бачу сам:Яшчэ пупышкі ледзьве-ледзьКрануліся насустрач лету,I што не мог ён заквітнецьТак хутка, раптам, што для цветуПатрэбна сонца, дождж патрэбен,І божы гром, і... наш малебен.1992
Месячнай ноччу
Ну, вядома ж, я не мог праспацьГэту поўню над прасторам сонным,Што даспелай збажыной прапах,Гэты цвыркуновы найгрыш сольны,Гэты першы ветрык, што гуляцьВыбег з логу, чуючы дасвецце...I вачэй тваіх чароўны бляск,I твой голас, найпяшчотны ў свеце...1992