Читать «На флейце самоты (Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”)» онлайн - страница 2

Ніл Гілевіч

Грыб ля дарожкі. Ах жа, які прыгажун! Не трэба, а ўзяў. Інстынкт паляўнічага. Можа, каму падару? Так, ты ўзвысіўся. Бо часу на гэта меў. А колькі ж яна Табе аддала жыцця, Каб самой не ўзвысіцца? Прыйшла паглядзець, Каго ж ён за жонку ўзяў, I бачна было, Як усё ў ёй крычала: «Божа! За што Ты яго?..» Лісток за лістком Кідаў яе слёзы ў печ. I думаў: спаліў, I стане душы лягчэй. Дзівак! Ці ж слёзы гараць? Зімовая ноч. Калянага неба стынь — Ад зор да зямлі. Мароз такі — што вусны Ад вуснаў не адарваць. Зняможаная Палам любоўнай жарсці, Адкінулася На шырачэзным ложку I выдыхае шчасце. Паміраючы, Маці сказала чамусь Сыну-студэнту: «Апрача твайго таты, Я мужчыны не знала...» Пачуўшы мяне, Дразды шуганулі прэч З чорнай рабіны. Не знаюць, як люба мне Бачыць іх баль асенні. Нарэшце прайшлі Дажджы — і ў лесе стаіць Саладжавы дух Падапрэлага лісця. Нібы ў астылай лазні. Як смачна яно Смокча матчыны грудзі, Красу й маладосць! На пероне вакзала. Перад першай дарогай. Тонка-п'янлівы Водар тваіх валасоў Перагукнуўся З водарам верасу — тым, Што нас п'яніў на ўзлеску. Вось і ў табе ўжо Бачу адно дабрыню, Ціхасць і стому. Як моцна цяпер ты мне Напамінаеш маму! Ёсць водападзел Рэчак і рэк на зямлі — Воля прыроды! А ёсць і водападзел Душ. Чыя ж бы тут воля? Якая цяплынь — Якраз пасярод зімы! Выйшаў на ганак — I здалося: дыханне Адталай раллі пачуў. Зноў быў навёў я Ідэальны парадак На сваім стале — I зноў, дзякаваць Богу, Перамагае жыццё. Сэрца не здрахла — Яму не даюць драхлець Добрыя людзі: Раняць і раняць яго. Дык мабілізуецца! Як заспяваў ён — Раптам, на сцежцы лясной, Летнім світанкам! Адкуль жа трэба ісці, Каб гэтак шчасліва пець? Падалі адвар. Водар — родны, а чаго — Пазнаць не магу. Ці не гэта і ёсць лёс Беларускай культуры? Смецце ў космасе Носіцца па арбітах — Абломкі ракет... Гляджу ў сінь нябёс: ну й ну! I там насмецілі ўжо! Самы высокі I самы белы касцёл — Наш быў, у Гайне. Заглянеце мне ў душу — Пераканаецеся. Так страшна ўявіць, Колькі я дам аднойчы Клопату родным, — Што хай бы я ўлёгся лепш Дзесь у брацкай магіле.