Читать «На флейце самоты (Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”)» онлайн

Ніл Гілевіч

Ніл Гілевіч

НА ФЛЕЙЦЕ САМОТЫ

Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка” 

Падрыхтаванае на падставе: Ніл Гілевіч, На флейце самоты: Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка” — Мінск: Выдавецтва Про Хрысто, 2004. — 92 с. — (Бібліятэка часопіса «Наша вера»). 

Рэдактар: К. Лялько

Трыццаць адзін склад

Уціснуць у пяць радкоў

Строга па схеме:

Пяць-сем-пяць-сем-сем, — і ўсё!

Вось вам, сябры, і «танка».

А СВЯТЛО ЎСЁ ІДЗЕ

2002-2004

Што гэта ў цемры Свеціцца там, дзе клады? Ледзь здагадаўся: Фасфарысцыруючы,  Мова выходзіць з магіл. Задыхаюся. Не хапае паветра — Бы ў душагубцы. А стаю на пагорку, Пад небам, сярод палёў. Злуюцца, крычаць: «Дакуль ты іх будзеш сніць — Вершы аб волі?» Злуюцца... А хіба ж я Снам у сне загадаю? Памяць маленства: Над чорным полем — імжа. Сагнуўшыся ў крук, Грэбае мама раллю I кідае ў кош бульбу. Усё паспела Адкрасаваць у пару, Яшчэ за цяплом, Толькі «бабіна лета» Ізноў апаліў мароз. Сядзіць і плача, А чаго — не гаворыць. I страшна спытаць — Каб не пачуць такое, Што й сам зальюся слязьмі. Доўгі летні дзень Зглуміў на прыіску слоў. А ўвечары ў двор Аднекуль прыплыў дымок — Напомніў, што ёсць жыццё. Дожджык уночы Яблыньцы каля ганку Штось шэпча. I мне Не хочацца ў хату йсці — Наўспамінаюся хоць. Кветка за кветкай, Адцвіў і пажух няўзнак Мой агародчык. Сумна, бо скора, відаць, Адцвіце мне і сонца. Музыка ночы! Неба з зямлёй злучыла!.. А камертонам Ёй паслужыў цвыркунок Першы азваўся ў цішы. Як магму вулкан, Выварочвае памяць Расплаўлены боль. Куды ўцяку ад яго, Каб не спапяліў ушчэнт? Не ўгледзеў, калі Стала радзейшым нашмат Рэшата Бога, А толькі бачу, што ўжо Дзён засталася жменька. Разлёталіся, Размільгаліся думкі Ні сабраць, ні ўняць. I чаму на Купалле Такая доўгая ноч?.. Спацелай спіной Адкінуўся да камля Старой бярозы — Iвечнасці халадок Адчуў у спякотны дзень. Навошта я зноў I зноў забіраюся У глуш самоты? Навошта трывожу цень? Каб зведаць яшчэ раз боль? Як вымерла ўсё — Такая глухая ноч! I раптам недзе — Згадкай пра край маленства — Далёкі сабачы брэх. Сем тыдняў сухмень. З лесу цераз дарогу Вавёркі ў мой сад Грызці ранеткі бягуць. Піце, звярочкі, піце! Грыб ля дарожкі. Ах жа, які прыгажун! Не трэба, а ўзяў. Інстынкт паляўнічага. Можа, каму падару?