Читать «На флейце самоты (Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”)» онлайн - страница 6

Ніл Гілевіч

Знаю, якой ты Ад Бога ка мне прыйшла — Якой святлістай! Знаю, што ўзяў у цябе. А ці што даў — не знаю. Ніводнай гронкі Чорнай рабіны ў двары Ніхто не сарваў. Пакінута ўся драздам — На дзяды. На памінкі. Якую ўжо ноч — Толькі пачну засынаць — Боль працінае: «Чаму ты крыўдзіў мяне? Няўжо ты не знаў, хто я?» Хаджу паплакаць... Лепш, як побліз магілы Нікога няма, — Тады можна і ўголас. Уголас не так баліць. Кажуць і кажуць: «Звыкнешся, боль ападзе, Час, брат, — ён лечыць...» Кажуць так шчыра, нібы Вераць у гэта самі. На фотаздымак Гляджу, у вочы твае, — Істолькі бачу! Столькі крыўды і скрухі — Што воўкам завыць хачу. I чуецца мне Ціхі журботны голас, — Той, у палаце: «А ружы ці зацвілі? Праўда? То гэта добра...» Нехта прыходзіў I на курганок пад крыж Цукеркі паклаў. Выпадкова ці ведаў — Тыя, што ты любіла. Хмары зрадзелі, I запылала сонца На клёне ў вакне. Так бывала, калі ты Заходзіла ў мой пакой. Божа, якою Няшчаснай, пакрыўджанай Ты ўранку была! Хай бы я лепш не ўбачыў. Хай бы я ноччу памёр. Як ты трымцела Над верай сваёй! I як Змагалася ты — З сабой і з цэлым светам, — Каб той веры не страціць! Радасці тыя, Прагнуў якіх я, — былі Д'ябла грымасы. Знаў бы я, чым для мяне Абернецца кожная!.. Ціха страсаю З заледзянелых вянкоў Шэрань і чую, Як хутка ў нутро душы Прабіраецца холад. Наша з табою Мы ўспаміналі разам. Як люба было! Успамінаць аднаму — Цяжка, няўсцерп балюча. «Паклёп іх і бруд Ты не прымай да сэрца», — Гэтак сказала Мне на сустрэчы яна. Сёння. У сне. У поўнач. Вось і снег суздром Укрыў магілу тваю. Стаю і зябну. I думаю пра сябе: «Толькі каб не зімою...» Сёння — паўгода... Выйшаў на ганак у ноч. Божа, якое Чорнае неба ўгары! Хоць бы адна дзе зорка!.. Ізноў і ізноў Я вяртаюся ў тое, Што не збылося. Горка. Ды лепш, чым думаць Аб тым, што не збудзецца. Як кроплю расы Долу баіцца праліць Поўненькі венчык — Гэтак баялася ты Долю праліць няўмысна. Ноччу пабачыў Як ты ламала рукі — Ад болю, ад мук — Над цяжка хворым дзіцём... I я зразумеў усё.