ЗУСІМ НЕ ЖАРТАбяцаю табе:Не пярэчыць ніводнаму слову,Усміхацца на кожны праменьчык усмешкі тваёй,Па жаданню твайму быць дасціпнай ці злою,Адгукацца, як рэха, на твой непастойны настрой.Стаць тваім двайніком і ва ўдачы скупой, і ў адчаі,Галаву на загубу панесці, калі б загадау.Абяцаю пакору сваю, абяцаю—Покуль воля твая будзе з воляй маёй супадаць!ПЕСНЯ МАТЧЫНАЙ МАЛАДОСЦІ...Замерла хвіля, як матыль на шпільцы:Знарок ці незнарок?Сабе ці мне? —Вяртае мама песняй маладосць сваю: ...Насыпаў пшанца Аж па калянца, Наліў вадзіцы Аж па крыліцы. Галубка не есць, Галубка не п'е, На крутую гару Усё плакаці йдзе. — Галубка мая, Шызакрылая, Якая ўдалася Ты журлівая! Ой, ёсць у мяне Семсот галубоў. Лятай, выбірай Па сэрцу любоў. — Ой, лятала я, Выбірала я, Не знайшла такога, Як страціла я...А на старой бярозе за акномКажнюткі ліст імя тваё калыша;А за парогам кожная сцяжынкаЗвіваецца ў дарогу — да цябе;І што ні міг, сваёй кажнюткай нотайСвятло і цень — табе — складаюць гімн.МЕСЯЧНАЯ НОЧЦяпер што звязвае нас?Якія ніці?Адчужана-роўны бляск:Поўня ў зеніце.Такі чалавечы паглядУ гэтай поўні...Улада з усіх улад:Помню.Хлусіў ты, хвалёны час.Няма адхлання.Глыбозным праваллем між насПрызнанне.Дзень забыўся пра ўсход.Спяць людзі.Маркота з усіх маркот:Не любіш.* * *З блакіту задыхаецца зямля, —Асмяглай зеленню травы й лістоты,Калоссем — з прагай спеласці — ў паляхДа неба цягнецца услед грымотам.Ды ліўні ўваскрасальныя ўсё міма:Ты не любімы.Бяскроўныя нябёсы і ралляУ колеры адным — у шэрым — стынуг.ь.Ні зоркі барвы; зводдаль спакваляНагортваецца снежная пустыня;Адзіна ветру свіст здзічэлы, грубы:Сам больш не любіш.* * *Штогоду з бярозы мільярды насенінак падала,І сёння мільярды віруюць, як зорная россып,Каб з іх поараслі — апраўданнем, аплатаю —Чатыры бярозкі.