Читать «Ралля суровая» онлайн - страница 14

Ніна Мацяш

ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІ РАНДО

з французскай

З бяздоннай студні ўдумнасці маёй Ваду надзеі ўпарта здабываю, Бездапаможны, часта ж выяўляю, Што перасох струмень гаючы мой. Крынічная, крыштальная парой, Парою каламутная, цвілая. З бяздоннай сгудні ўдумнасці маёй Ваду надзеі ўпарта здабываю. Атрамант расціраю дбайна ў ёй, Паперы ліст бяру, ды падступае Падступны лёс, паперу шкуматае І ўсё шпурляе ў жорсткасці сеаёй У бездань студні ўдумнасці маёй. ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІ РАНДО

з французскай

Даўно ўжо сыты мною свет, Так, як і я даўно ім сыты; Усё глухой імглой спавіта, Хаця б дзе-кольвечы прасвет. Дарма... Адны аскалы бед, Тугі, распусты непрыкрытай. Даўно ўжо сыты мною свет, Так, як, і я даўно ім сыты. Душу аддай за веры цвет, Калючкі ж задарма — і квіты; Ці ж дзіўна, што так хваравіта Кладзецца скарга ў запавет; Даўно ўжо сыты мною свет.