У САДЗЕБыццам не змяркае, не паўзмрок,А лістота ў садзе пагусцела.«Ты несправядлівая! — папрок,Як удар прыцэльны. —Жорстка ад слабых патрабаваць,Што пад сілу ўпэўненым і дужым».Патыхнула пыльная траваЗаляжалым плюшам...Стрыманы, кароткі ветру ўздыхЦішыню напятую парушыў, —І раптоўна дрэвы і кустыКалыхнуліся да дзвюх ігрушын,ПрыўзнялІся, каб хоць трохі стацьВышай каля іх, высокіх самых:Там, на іх разгорнутых лістахСонца вечаровае пісала.* * *Памылюся — хай на мне віною.(Так спакусна з некага спытаць...)Не былое маем за спіною—Колішняе заўтра наша там.І не ў сёння ў роздуме мы крочым —У адзіным вымярэнні час:Будучыня зазіраеў вочы,Будучыня выбірае нас.ПРОСТА КАНСТАТАЦЫЯ ФАКТАКазалі тыя, хто пабачыў веку,Казалі мне, што час — найлепшы лекар:Ен незагойную загоіць рану,Калісьці беспараднаму — дасць раду.Я ж не прымала мудрых слоў на веру:Так пахла — да бяспамяцця — аерам,Так першабытна уставала поўня,Каб нашу непрыкаянасць запоўніць,Каб паяднаць і думы нашы й вусны...Наіўнасць горкая, з цябе смяюся!РАКА— Твая песня пра што, вада?—І па хвалях-радках чытаю:«Што мінулася, не шкада,Што мінулася, бласлаўляю.Нават страты і нават больСветлай нотай маёй адзначу.А над тым, што ніколі са мнойНе адбудзецца — плачу, плачу...»СОН-ТРАВАСхмялела.Якая дзіўнасць... Аж неверагодна...Цвярозы ліпень, чабаровы свет,І раптам — кропляю нябёс пагодных —Званок світальны сон-травы ў траве.Якая дзіўнасць... Дзе, у чым прычына,У якой нястачы вод, святла, цяпла,Што кветка толькі зараз расцвІла,Свой май у ліпні толькі прыручыла?Якая дзіўнасць... Я крануць не смеюБунтоўны, пе ў пару, яе агонь:У цвярозасці чабору страсна спееЗванок няспраўджанага сну майго.Схмялеласць* * *Мы стрэнемся, хоць нас ужо не будзе,Не будзе ні мяне, ані цябе.Наступнікі, нязнаныя нам людзі,Аявяць немагчымае цяпер.І той, хто нас адорыць стрэчай гэтай—Сярод уласнай лютае зімыЗнячэўку словам нашым абагрэты—Не будзе нават всдаць ён, што мыНягучнай тою, запаветнай песняй,Што болем адазвалася на боль,Нябачана ў чужой душы ўваскрэслі....А тут я размінулася з табой.ЛЯ БЕЛАГА ВОЗЕРА...I ўскіне возера, ускалыхнеЗ таемнага прадоння белы ранак.Мой светлы друг!.. Вялікшае, што мнеЗ вялікшых радасцей наканавана.Мой шчодры друг!..Адзінае, над чымУладны тлен не будзе мець улады,Калі, як скнара, прымсцца лічыцьПа мне маю за права дыхаць плату.Усё ягоным будзе, нат пітвоЗ кастальскае крыніцы, нат маўчанне.Без намагання толькі вобраз твойУзмые горда з рук яго кашчавых.Калі ж пад восень кіне цераз лугДарогу месяц, выштукуе срэбрам,Я і з нябыту ўбачу: ты, мой друг...Душ знітаванасць...Хваль азёрных грэбні...