* * *Твайго палону прагну я —Не адпускай мяне, работа.Хай дыхае у твар спякотайРалля суровая твая.Адно на ёй, адно на ёйКаласаваць таму спакою,Што непастойнасцю сваёйЗнявечаную памяць гоіць.Ён, як бясцэнны дар, нясеУ плыні руху забыванне,Што след наш тут – след на расе,Што вечны тут адны пытанні.Але з прасветласцю якойСцвярджаць я свету не баюсяСваёю кожнай баразной:Жыву!Люблю!Не наталюся!ІМПРЭСІЯУ высі бялёсай — чорнае голле.На чорнай галіне — яблык пунсовы.Галубіць яго позірк зялёных вачэйЖанчыны, цёплай і грэшнай,Быццам сама Зямля,Якая, бы яблык пунсовы, гайдаеццаНа чорнай галіне галактыкі...ТРЫ ПЕСНІКолькі песень ты, мамачка, некалі ведала, — мора!Калі рэдка спяваецца, мусяць яны забывацца.А тры песні твае не канчаюцца нават у горы:Песня працы,Яшчэ — песня працы,І зноў— песня працы.СНЕГАПАДЗамець —З белага свету ды з чыстага поля,Як дзівосна туліцца гарачай шчакоюДа шалёна-вясёлага твару завеі...Зноў, як некалі, толькі у добрае веру.Зноў, як колісь, пяшчотай заходзіцца сэрца.Толькі белая замець. Ні гора. Ні смерці.Белы вір раўнавагі. Ні здрады. Ні звады.Не канчайцеся, вейце, мае снегапады...БЯРОЗАВЫ СОКДзякуй табе, суседзе,За твой нечаканы дар:Калі і ёсць яна недзе,Казачная вада,Жывая вада, якуюАдшукваюць на загой —Прынесеную табой,Глыткамі яе смакую.Зусім звычайнае дзіва:Бярозавы сок. З небыццяБярозавы сок радзімыВяртае мяне да жыцця.МАНАЛОГ СЛАНЕЧНІКА, ТВАЕ ВОЧЫ 1 Я«Мне б — як усе... А промень веснавыМаім лістом, маім пялёсткам стане —І ўжо не йдзе й на момант з галавыБязлітаснае сонечнае ззянне.І заўтра, як учора, як заўжды,Не ў сіле адарваць ад сонца твару,Няўцямна залатыя павадыУсё лаўлю з-за навальнічнай хмары.Як быццам лета можна затрымаць,Як быццам нешта ў гэтым свеце вечна...»Снягі. А мне зіма — як не зіма,А мне ўтваіх вачах цвіце сланечнік!* * *Калі б на свеце меўся бог,Услед за мудрацамі Усходу яТакой малітваю яго маліла б:— О, божа, дай мне сілы не змяняцьТаго, чаго змяніць не ў сіле я;— І дай мне мужнасці зрабіць усё,Што я ў жыцці маім зрабіць павінна;— І дай мне мудрасці, каб разлічыць,Што — не пад сілу мне, а што — мой абавязак...