КАЛЫХАНКА МАМЕБыць разам выпадае нам так мала.Забудзь трывогу вечную сваю,Прыляж, мая натомленая мама,Як некалі ты мне, табе спяю.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,З вясной сваёю, любая мая.Хоць кропля з абяцанага нам маемЗбываецца праз мулкія гады.Прыляж, мая даверлівая мама,Спяю табе, як мне спявала ты.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,З вясной сваёю, любая мая.Любоў нябёсы над табой трымае,Любоўю зораць дні ў тваім акне.Прыляж, мая усмешлівая мама,Спяю табе, як ты спявала мне.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,З вясной сваёю, любая мая.КРЫНІЦАБярозавым святлом упала поўняУ ціха разгайданы ветрам гай.Абавязкова некалі прыпомніцьТабе твая пічаслівая тугаІ гэты гай, і апантанасць поўні.Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь,Абавязкова вернецца сюдыТвая душа, як па жывіцу, прыйдзеДа гэтае крынічнае вады,Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь.Яна адна тут, ясная крыніца.Цяпер ты і не думаеш, бадай,Што толькі ў ёй адзінай і бруіццаЖыццё, якім гаворыць з намі гай.Любоў... Яна — як гэтая крыніца...Бярозавым святлом упала поўня...НЕЗАЛЕЖНАСЦЬТабе здаецца, незалежны ты,Раз не са мной — недасятальны, значыць.А я схілюся да рачной вады,І ў ёй не мой, а твой адбітак бачу.Табе здаецца, вольны ты казак,Калі ў пачуццях гэткі асцярожны.А варта мне адно слаўцо сказаць—І ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна.Калі чым насцярожыла, забудзь.На незалежнасць я не пасягаю.Мне б толькі твае вочы прысягалі,А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь!* * *Ці гэта лёс мяне аберагае,Ці смерць мяне пакуль што адвяргае?Дыхне нябыт у твар, і верне неба,Бы так і трэба...