Мо нічога ў жыцці й не засвеціць?Яшчэ год, яшчэ два, яшчэ ікс...Маіх думак чорныя лебедзіадплываюць Віслаю ў Стыкс.Ведаў я, што мне сэрцам тут грызці,што за ўдары прыняць мне найперш,не разлікам, не хцівай карысцюбудаваў я жыццё і верш.Моц сардэчная ж песні маркотайпераедзена, быццам іржой, —цемру ночы здушанай нотаютолькі крык прашывае мой.Ды навек юны я ў крыку гэтым!Перуны? — Што ж, хай б'юць у мяне!Не паддамся я гэтаму свету,свету гэтаму крыкну: не!ЯН ГУШЧА* * *
з польскай
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне...Звыкла гаўкаюць цюцькі, напавер, у парыве вітання.Граблі месцяцца ў рад каля клуні; і шумна, і людна;зараз кожны, каб змыць спёку дзённую, рушыць да студні.Кій заместа каня — я нашуся наўскач панадворкам.Азірае змярканне хату ў яблынях месячным вокам.Брат стрыечны, які, трохгадовы, ўтапіўся у ставе,свае граблі таксама ля сцяны, побач з іншымі, ставіць.Бабка сварыцца з ганка, што жартаў даволі ўжо, годзе,(з маладзіцамі жарты да граха, як вядома, даводзяць!).Пад насценнаю лямпай на доўгім стале мноства місак:там тварог з малаком, між якім шнырыць бляск вёрткім лісам;(шчэ ніхто не сядае за стол, шчэ вядзецца бяседау чаканні на ўсіх. Хай вяртаюцца з белага свету,хай прыходзяць з акопаў і сцюж, са счарнелага глогу,з невядомых расстанняў-разлук, з меандрычнай дарогі).Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае жывіцай,цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай начніцы.Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані звання.У абуджаным рэху выцікоўваю столькі вяртання!..Вечар гэтакі ціхі, што па лесе, як прывід, блукаю,а ўсе чыста імёны абліччы свае спатыкаюць.Лямпа там, па-за лесам, тварагу там цэлыя горы.Упаду на мурог у адрыне, знясілены зморай.Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне,нават зайцу таму, нават зайцу, што бацька падраніў.