ВАСІЛЬКІЯк рана васількі завасільковелі,Ці гэта я спазняюся? НяўжоМінулася вясна? Адна аскомінаПерапарэлых, выгарклых дажджоў...Спазняюся. Ва ўсім... І рассыпаюцца,І выпадаюць звёны спакваля,Як поры года з пачуццёвай памяці,Памкненняў, дружбы звёны... А ў паляхКрасуе жыта! Як і трэба ў чэрвені.Не знае глеба ленасці душы.Каля дарогі ў каласоў гушчэвіне,Як вокліч лета, васілёк дрыжыць.ЯЛІНАНе пытаю, яліна, чамуЗ боку поўдня пышней тваё голле:Неаднойчы і нада мнойСцюжа люта скуголіла.І зусім не пытаю, чамуТы ніколі у поле не выйшла:Без сябрыны побач і яНе выжыла б.ДЗЕНЬ ПЕРШАЙ СУСТРЭЧЫЦік-такае гадзіннік.Беспаваротна падаюць секундыІ несціхана ўсё глыбей, глыбейДзень нашай першай стрэчыЗасыпаюць.Гара секунд —Напластаванне друзуБыцця майго зямнога...Ды часамДзень сустрэчы першай нашайУстрапянецца, павядзе крыламі,Дзівосны, несмяротны, быццам Фенікс,Устане з тлену часуІ ўзіраеццаДапытліва, трывожна, недаўменна:Што сталася нядобрае са светам?Што ў ім увогуле не так, як трэба?ЧамуЦяпер забараняць я мушуУласнай песні, каб яна не смелаГучаць найлепшай нотай —Тваім імем?ЧЭРВЕНЬСКІ ВЕЦЕРУ зялёным плашчы наросхрыстПа гаях вецер чэрвеньскі ходзіць.Толькі блізкіх збліжае ростань.Толькі з блізкімі час у згодзе.Ох, які ты вымаклы, вецер!Травы ў пояс табе, разутаму...То дажджынка з ліста, ці з сэрцаАпадае пяшчотны смутак?* * *Не сніся мне. Навошта снішся мне?Усё між намі выяснена, вырашана,І пра ўгавор наш помню я і ў сне.Не сніся мне.А стрэч не пазбягай. Не бойся стрэч.Цябе маёй пяшчотай не абражу я.Рук не ўскладу на шалі тваіх плеч.Не бойся стрэч.Насупраць сядзем. Ты ўсміхніся мне.І я ў адказ — спакойна і нязмушана.Пра угавор наш помню я і ў сне...Не сніся мне.ЛЯ ВОЗЕРАЗялёны бераг. І вада — зялёная.І вочы — як трава і як вада....Чаму вы, хвалі, хоць імкнеце ўдаль.Аднак усюды — берагоў палонныя?Дзе б ні стаяў над возерам, нязменна выТо гнеўныя, то ціхія — да ног...Зялёная вада. Пяску клінок.І вочы — зелянкавыя, праменныя.* * *Калі яшчэ ён, новы ранак? —Дзень толькі-толькі што сышоў.На ўсходзе ж воблакам агнянымПрадвесце сонца, не дажджоў.