Сівелі азёры з бяды і адчаю,Чарнелі ад гора крывавага дня.Крычала ў бяспамяцці, білася чайка:У небе гарэла яе чаяня...Пра што ён думаў у баі няроўным?Душыла хіжа свастыка зямлю,Расхлістаную, да пакуты родную...Пра што ён думаў у баі няроўным?Фашысцкія знішчальнікі, як восы,Па двое наляталі на яго.О неба, неба, стань ты смертаноснымДля подлага захопніка твайго!І помстай адзываліся нябёсыЗа руйнаваны беларускі дом —Палалі танкі на шашы між сосен,З-пад ног чужынца вырываўся дол.Даруй, матуля! Некалі былоЦябе згадаць бязвусаму салдату:Радзіму б засланіць сваім крылом!..Падлічваць Перамога будзе страты...Сівелі азёры з бяды і адчаю,Чарнелі ад гора крывавага дня......Віецца з журбой непазбыўнаю чайка:У небе згарэла яе чаяня...ЗВЫЧАЙНАСЦЬ ПАД МІРНЫМ НЕБАМГарэзяць на падворку дзеці.Курыць туманам нізкім пожня.Усё звычайна ў гэтым свеце:І першы ўсхліп, і ўздых апошні —Як дым над комінам вясковым,Як тонкі месяца акрайчык.Спакон вякоў было такое:Смяюцца людзі, людзі плачуць.Ступае на каціных лапкахНоч зорна-жнівеньскае масці.Чаму ж ад кволай думкі зябка—Што згэтуль знічкай мне прапасці?Усё звычайна ў гэтым свеце,І першы ўсхліп, і ўздых апошні—Былі каб толькі вечна дзеці,І дым над комінам, і пожня!Ды як набыць бясстрашной сілыБез горычы, без нараканняСысці ў нябыт, а што любіла —Пакіыуць тут усё дазвання,Калі й надзеінка не свеціць,Што ўпэўніцца зноў будзе можна:Усё звычайна ў гэтым свеце—І першы ўсхліп, і ўздых апошні?..КРЫНІЦА У АРЭШНІКУТы з якога стагоддзя прабіўся, струмень?Так утульна з табой у гушчэзным арэшніку.Што аддаў ты зямлі, каб прыдбаць узаменГэту сілу і гэту крышталёвасць бязгрэшную?Што ты хочаш паведаць, такі гаваркі,Моршчыш лоб, нібы сілішся ўспомніць штось важнае,Што? ...Раптоўна нямею, уражаная:Крутануў вір каменне. Лёгка. Быццам вякі.ШЫПШЫНАГляджу на куст шыпшынавы з тугою:Не ўбераглі яе калючкі цвету.Дзеля чаго ж яны тады на голлі?Маўчыць маё дасведчанае лета.Ажно да ўзлесся з сонечнай палянайУсеўладарна падступіла жыта.Нямала і ў мяне галін зламанаЧужым і ўласным хапатлівым бытам...Спакой — не здзьмуць апоўдню й парушыныЗ ліста, ён і не сіліцца дарэмна.Я знаю: быць шыпшынаю шыпшыне,Пакуль зямлі трымаецца карэннем.І ўсё ж на куст гляджу, гляджу з тугою—Не ўбераглі яго калючкі цвету.Дзеля чаго яны тады на голлі?Маўчыць маё дасведчанае лета.