Читать «Ралля суровая» онлайн - страница 12

Ніна Мацяш

ЛУІ АРАГОН ГІМН ЭЛЬЗЕ. УВЕРЦЮРА

з французскай

Даткнуся да цябе і веру і не веру Што час разлук мінуў што разам мы не ў сне Ты побач ты са мной і я твая імперыя             На гора і на шчасце вернае І ўсё ж здаешся ты такой далёкай мне Калыша нас нясе ў краіну цудаў слодыч Але прачнуся я вярнуся з царстваў тых Маё дыханне ў твар табе нібыта словы             Нібыта жджэ нас ростань знову Не варухнешся ты ты ўжо не чуеш іх Заснула доўеа я лаўлю яе маўчанне І як ігрок які чытае на касцях Свой пройгрыш да грудзей тулю яе адчайна             Бяссільны перад гэтай тайнай Неспасцігальнай тайнай быцця і небыцця А потым новы дзень з адсутнасці таемнай Цудоўней ад святла яе мне верне зноў І стане дзень працягам ночы неаб'емнай             Бо з ёю вечна неад'емна Пяшчота цемнаты як сон найлепшых сноў Жыццё як спеў п'янкі мільгне мы поўнім чару О жонка о мой боль мой бог трынаццаць год Выследжваў бы тваё напеўнае маўчанне             Ніколі гэтымі вачамі Не наталяючы ўжо голаду майго Трынаццаць хмельных год трынаццаць                                                 зім і летаў Трымцеў бы над табой хімеры цікаваў Трынаццаць год у страху                           пяшчотна-горкім гэтым             Калі ўсе небяспекі свету Прыдуманыя мной набожна б замаўляў Як мала для каханкаў тысячы й адной ночы Трынаццаць год як дзень агонь                         няшчадны той Што па шматку папеліць хочаш ці не хочаш             Кілім наш па якому крочым Магічны наш кілім самотнасці святой