Читать «Ралля суровая» онлайн - страница 11

Ніна Мацяш

ЯН ГУШЧА * * *

з польскай

Зорка, як нечым уражана, падае. Дрэва, як некім паранена, сохне. Чалавек, як блуканнямі змучаны, стукае ў дзверы чужыя. Падчас адчыняюцца. ЯН ГУШЧА * * *

з польскай

Букавы лесе, папаратнюсны! Золкай расінкай восень на вуснах. Мілая, ў восень рушым без жалю. Гэта рабіне замала каралу. Глянь, колькі ў букаў звабы яснотнай! З плячэй іх срэбра не змые слота. Не сум, не смутак — зачараванне. Прыш, як колісь, маё прызнанне. ЯН ГУШЧА ПА ЛЕСЕ

з польскай

Ах, шта за вечар! Сані — да лесу, міма нас. Звярніце /с той паляне, дзе белы йерае час. Як хораша юнацтву. Смех бомаў залаты. Як шкло хрупасткі, наст той разносьце, капыты! Снягі, перакліканне, ад позіркаў аж бляск. О, з маладымі сані, з сабой вазьміце й нас! П'ЕР ЖАН БЕРАНЖЭ СТАРЫ ЖАБРАК

з французскай

Ну, вось і ўсё. У прыдарожнай яме, Знямоглы, хворы, жду канца свайго. А людзі, пэўна, думаюць, што п'яны... Тым лепші Мне іхні жаль ні да чаго. Ах, людзі, людзі, вочы не адводзьце, А медзякі ўжо вашы не ў пару. На фэсты, на піры — хутчэй праходзьце! Стары жабрак, без вас я, сам памру. Вось дзе са свету прыбірае старасць Бо ўжо ж не голад — галадаць прывык. Меў на лякарню ўсе надзеі, марыў, Што там сканаю, маю ўсе правы. Але куды ні ткніся — ані блізка: Галеча, гора — нібы на бяду. Што ж, вуліца, была ты мне калыскай, — Стары жабрак, тут і труну знайду. Калісь прасіў я, малады, здаровы, Каб навучылі рамяству мяне. «Прэч! — быў адказ рамеснікаў                                               суровы. — Саміх жабрацтва хутка не міне». Вы ж, багацеі, што — «працуй!» — крычалі, Кідалі костку са стала падчас, Паначаваць у хлеве дазвалялі, — Стары жабрак, не, не кляну я вас. Я мог бы красці, горкі бедалага, Навошта мне — па старцах лепш пайсці. Хапала толькі на адно адвагі: У полі бульбы ў торбу награбсці. Ды імем караля за мной, бязвінным, Не раз, не два турэмны ключ грымеў, І гвалтам адбіралі скарб адзіны, — Стары жабрак, я ж толькі сонца й меў. Бадзяга ці радзіму мае зроду? Што мне да вашых вінаў і хлябоў, Да вашай славы, фабрык і заводаў І да прыгожых ды пустых прамоў? У доме вашым, што без бою здаўся, І дзе захопнік вольна жыраваў, Як дурань, я слязамі абліваўся, — Стары жабрак, з яго рук хлеб я браў. О людзі, людзі! Што не раздушылі, Як чарвяка нікчэмнага, зараз? Або чаму ж вы лепш не навучылі, Як жыць мне на дабро для ўсіх для еас? Не чарвяком, а мурашом я стаў бы, Страчаў бы ў шчасці кожную зару, Вас, як братоў, любіў бы, шанаваў бы, — Стары жабрак, як вораг ваш памру!