Читать «Сказ пра Робін Гуда» онлайн - страница 96
Джон Фінемар
Калі палоннага прывялі да шэрыфа, ён засмяяўся.
— Пра гэтага разбойніка не трэба дакладваць каралю, — сказаў ён зларадна. — Ён цалкам у маёй уладзе і на світанні загайдаецца на шыбеніцы. Адвядзіце яго ў падзямелле, і няхай моцны атрад лучнікаў ахоўвае турму, пакуль пятля не зацягнецца ў яго на шыі.
Робін Гуд склікаў сваю дружыну з усяго Шэрвудскага лесу і павёў яе вызваляць Уіла Ст’ютлі.
Атрад рушыў да Нотынгема і перад самым світаннем залёг у засадзе каля гарадской сцяны. Калі развіднела, Робін Гуд і яго людзі ўбачылі, што непадалёку ад варот стаіць шыбеніца. Шэрыф загадаў пабудаваць яе тут, за горадам, насупраць лесу, знарок. Ён хацеў пасмяяцца з Робін Гуда, бо быў упэўнены, што той не паспее прыйсці на дапамогу свайму сябру: так хутка ён выканае свой прысуд. Але шэрыф пралічыўся. Робін Гуд дзейнічаў рашуча і апярэдзіў яго.
— Вунь, бачыш, каля самых варот стаіць стары вандроўны багамолец, — сказаў атаман Маленькаму Джону. — Пашлі да яго чалавека, хай выведае ў яго апошнія навіны.
Пагаварыць з багамольцам пайшоў малады ёмен. Ён вярнуўся з весткай, што з горада хутка выведуць Уіла Ст’ютлі і павесяць. I тут брама раптам расчынілася насцеж, і з горада выйшла вялікая калона лучнікаў, кап’ёўшчыкаў і алебарднікаў. Шэраг за шэрагам, акружылі яны шыбеніцу. Кончыкі іх коп’яў, лёзы алебардаў і клінкі мячоў пагрозліва блішчалі ў промнях узыходзячага сонца.
Нарэшце вывелі Уіла Ст’ютлі са звязанымі рукамі і белым каўпаком на галаве. Гэты каўпак кат насунесмертніку на вочы, перш чым накінуць яму на шыю пятлю. Уіл ішоў пад аховай самых дужых і рослых людзей шэрыфа. Сам шэрыф ехаў збоку на кані.
Уіл зірнуў на шыбеніцу і з агідай скрывіўся. Пачціва сказаў шэрыфу:
Але шэрыф не захацеў даць Уілу магчымасці памерці такой геройскай смерцю.
Уіл Ст’ютлі пагардліва зарагатаў у твар шэрыфу, але той зрабіў выгляд, што не заўважыў гэтага. Зараз ён расправіцца з дзёрзкім разбойнікам.
Шыбеніца стаяла непадалёк ад зарасніку ляшчыны. Калі кат збіраўся ўжо накінуць на шыю сваёй ахвяры вяроўку, з гушчару выскачыў вялізнага росту чалавек і, прарваўшы кальцо аховы, кінуўся да Уіла.
— Ты што, Уіл, — крычаў ён на хаду, — хочаш пакінуць белы свет, не развітаўшыся з сябрамі? Нядобра з твайго боку.
У Уіла заняло дыханне ад радасці. Ён адразу пазнаў голас і волатаўскую постаць свайго таварыша — Маленькага Джона. Раптоўнае паяўленне гіганта выклікала агульнае замяшанне і сумятню. Маленькі Джон дзейнічаў хутка.