Стаю — нібы Майсей — збянтэжаны праявай гаручага куста.Асенні ліст пячэ.Яшчэ няма задум, напэўнасці яскравай,што, калі стукну ляскай,— крыніца пацячэ.А трэба спрабаваць.I верыць неабходна,што, працягні руку — магічны маніфест,— і маннаю з нябёс накорміцца галодны.Якой цаною мусіць сплаціцца гэты жэст?!.Акінуся назад:руплівыя гадзінынад тым, што не цвіло, шчыруюць — хай цвіце...I, можа, ўсё жыццё — няскончаны, адзіны,нераспазнаны цуд,няпросты ў прастаце.Так і цяпер.Агонь — цаной. Агністагаворыць куст.Жыццёвы агнябег.I я прыўзняў руку — і першы, чыстыстаў, быццам манна, з неба падаць снег.
1966
ПАХМУРНАЯ РАНІЦА
Я ў дзень адзін сваё жыццё ўмяшчаю,ноч сустракаю, нібыта труну,на сонца як на бога паглядаю,хвіліну ўсё чакаючы адну.Разбудзіш ці ўваскрэсіш — я пытаю — дасі мой век падоўжыць на зямлі,з якога, зрэшты, выкуеш металужыцця яшчэ хоць некалькі хвілін?Я добрым стаць яшчэ, напэўна, здолею, патрэбным для людзей, нібы агонь,змагу стрымаць лавіну часу цвёрдай воляю,знайсці, нарэшце, сэнс жыцця свайго.Ідуць дажджы, злятае лісце долу.Я пазнаю падзенне й заняпад.Ідзе світанак так павольна й квола — о божа, як святлу твайму я рад!
1967
НАШЫ МАЦІ
Сагнуўшыся, бульбу капаюць,гадуюць маленькіх дзяцей. Мужчынская ж справа такаястраляць на вайне у людзей.Вярнуўшыся, дні баявыя успомняць за чаркай-другой. А спіны жаночыя ныюцьад родаў, ад працы цяжкой.Глядзяць на калыскі ласкава, дзе ўголас крычыць новы рот,а позна пасядуць на лавы — і зноў загудзе калаўрот.I так аж да пеўняў. Ірвецца трывожны іх сон раніцой, калі варухнецца пад сэрцам пачатак істоты жывой.А колькі жалобнай часінай схаваць іх прыпала ў зямлі. Ды зноў і кудзеля й радзіны па бітай сцяжыне вялі:то хату падперці, то воўну часаць або сукны валіць,а спыніцца сэрца раптоўна — прыпасці да роднай зямлі.Не шмат яны ласкі зазналіда самай гаротнай труны. Шкада! Ўсю Літву ўзгадаваліхудымі грудзямі яны.
1966
ПЯЮ ЛІТВУ
Пяю Літву, як радасць тую,Што з папялішчаў узрасла,Як мару самую святую,Што шляхам прада мной лягла.Зялёны шоўк лугоў надрэчных,Што атуліў маё сяло,Цяпло тваёй разумнай печы,Нібы сяброўскае цяпло.Прашу перада мной раскрыццаКрыніцай дум і сэрц сваіх.Глынуць дай з гэтае крыніцы,Дзе б’е струмень надзей жывых.Яшчэ крычыць уся тут глеба,Магілы з ранамі гудуць.Бяру ў руку кавалак хлебаI з вамі гутарку вяду.Вяду я гутарку жывуюЗ агнём, паветрам, шумам дрэў.Ды з усяго, што маю, чуюВас — як Літвы маёй напеў.