Што разважыць наш ранішні роздум?Мы — пагаслай зямлі жыхары....Ад звярыных напружаных ноздраўперасохнуць рачныя віры.I да сонца павернецца камень,і абрынецца вецер са стром.Да калыскі сваёй ці да ямы, працягнуўшы далоні, замром?!Так звычайна і так неймавернарунь праб’ецца праз пыл пакрысе.I зямля запаветнае зерне, бласлаўляючы, ўгору ўзнясе. Усміхнуся: ах, мілая, зноўкумы абудзімся ў новай пары...Быццам глечык, парэпаны звонку,мы жыццём яшчэ поўны ўнутры.
1967
ЛЕТНЯЕ УРАЖАННЕ
З даляглядупрылятае ўвесь зялёны коннік лета: след зялёны,цень зялёныспрытна скачуць цераз рэчку,узбягаюць па адхоне, узнімаючыся ўгору, абмінаючы азёры,умінаюць край дарогі — і праносіцца, імчыцца напрасткі па даляглядзе,і абрушваецца морам,і адносіць, і адносіць — о п’янлівы лёт ягоны, я і сам, як ён, зялёны,так бы лётаў,так бы шастаў — лёс зялёны, без кантрастаў, лёт зялёны,ўзлёт зялёны,толькі ў полі за дарогай нечаканай засцярогай кропляй капае чырвонаймак,ды коннікуняўзнак...
1967
ЖНІВЕНЬ
Паглыбеўшыя ночы пралятаюць без сноў. Жнівень ласкава крочыць між людзей, каласоў.Над гумном ззяе неба, поўня сее святлокруглым боханам хлеба над заснулым сялом,быццам сімвал таемны той вясёлай пары,калі бачыць прыемна госця, сябра ў двары.Калі спелай прыроды кліча голас жывы,калі шчасця прыгоды будзіць лёс у крыві.Калі смеласць з надзеяй нараджаюцца зноў,на касе палымнеесрэбра рос, а не кроў.
1968
НОЧ ЗДЗЯЙСНЕННЯЎ
Пайду зірну— ці ясны месяц, ці паўзмрочны,а можа, ў небе поўня?Даўно я чуў пагудку: гэткай ноччу здзяйсненнямі свет поўны.Я ўбачыў: ад мяне чакаюць травы й дрэвы слоў новых і нязвыклых,адзіных тых спрадвечных даўніх спеваў,у вечным часе зніклых.Стаяў нікчэмны я, разгублены і смешны,самотны, як на сцэне,згубіўшы словы ўсе свае ў тузе няўцешнай,іх сэнс былы й адценні.I я, як лук напяты, ўсёй душой і целамне захацеў скарыццаі голасна гукнуў тым дрэвам, травам спелымадзінае: жывіце!I ажыло усё, і дрэвы зашумеліад слоў маіх прарочых,а я, як творца бог, ад цудаў тых змарнелы, глядзеў сусвету ў вочы.