Читать «Трава і камень» онлайн - страница 31
Юсцінас Марцінкявічус
1978
ІШЛА БАГОЎКА ПА ВЯСЁЛЦЫ
Луг змаладзелы небам пах. Ішла багоўка па вясёлцы. I жаўранкагалосы хтось глыбей яшчэ ў Літву ўваходзіў. Спагадная (ён так спяваў), калі цябе кажу — мне добра. Дазволь і ў цемрадзі ў вачах святло тваёй вяршыні ўбачыць, твой боль губамі адшукаць і паўтараць цябе на памяць, гарэць у вугальку тваім, на стол тваёю лыжкай легчы ці гэтай трэсачкаю, што сталу пад ножку падкладаюць, пад хлебам і пад сэрцам каб, калі ўсе сядуць, не гайдаўся... 1978
Заўвагі
1
Паводле народнай легенды, азёры ляталі, пакуль ім не далі назваў.
2
У старадаўнія часы продкі паэта пры пахаванні нябожчыка-воіна клалі з ім побач у дамавіну і ягоны баявы меч. (Заўвага перакладчыка.)