Хацеў бы я быць дошкай для аб’яўI пасля працы да людзей заходзіць.У дзверы пазваніць,ЗайсціI здзіўленым мужчыне ці жанчынеСказаць:Канцэрт Баха.Выстаўка пейзажа.Гамлет.Травіята.Рэчытатыў Рыхтара.Спяваючыя галасы Японіі.Кожнаму хацеў бы запрапанавацьЯго любімы гук, пах, колер:Высокім, мускулістым юнакам — Спаборніцтвы па боксу, столікі ў кафэ, Пасвараным маладажонам —Кароткую экскурсію на параходзе.А закаханым —Апошні рад у кіно.Дзіцяці, што за падзёртыя штаны быў пакараны,—Марожанага порцыю.Бабулькам —Выстаўку кветак.Міністрам, рэдактарам і лаўрэатам,Што мараць аб суботнім паляванні і рыбацтве,—Лекцыю «Ахоўвайце прыроду».I я ўжо бачу,Як глядзіць жанчына запытальна на мужчыну,I ўстае той,Па барадзе рукой праводзіць —Не трэба і галіцца —I з роздумам гаворыць:— Калі наведала нас дошка для аб’яў,Знаць, сапраўды, ёсць нешта надзвычайнае.Прас электрычны ўключыла жанчына.I я магу ісці далей.
1964
***
Вочы расплюшчыў я — сонца ўзыходзіць.Ночы нібы й не было.Усё, што губляў ты калісь ці знаходзіў,Сэнсу не мае — сплыло.I перамогу, і паражэнне,Каб лёгкі да сонца быў бег,Як тое, з якога ты вырас, адзенне,Скінеш без жалю з сябе.Раніцай гэтай мо здарыцца дзіва,Здзейсніцца даўні твой сон:Спусціцца з неба юнак зіхатлівы,Сагрэе планету ўсю ён.Раніцай гэтай мо з рога пальеццаТое, чаго не знайшлі ў барацьбе.Як гэта проста нам зажывецца:Будзеш маліцца ты мне, я — табе.
1964
АДЗІНСТВА ТРАВЫ I КАМЕНЯ
Калі мяне наведвае стары мой бацька,Я быццам бы яго вачаміГляджу на горад,На свет,На сябе,На рэчы.На яго твары няма нічога лішняга — Быццам у спелымКоласе пшаніцы,—Усё ясна,Проста,Дакладна,Усё як мае быць.Сёння ён вярнуўся з горадаI сказаў:— Тут няма адзінства травы.I дадаў: —Ёсць затое адзінства каменя.Вечарам сказаў ён, уздыхнуўшы:— Бачыш,Мы падзялілі свет,А як яго скласці зноў,Мы не знаем.