Кожны дзень я ў самога сябе паглыбляюсяI знікаю, нібыта ў натоўпе людскім,У глыбінях уласных блуканняў губляюся, Не заўважаны, не разгаданы нікім.Прастаты! Я хачу прастату непадробную, Быццам хлеба акраец, трымаць у руках,Абыходзіць прасторы чужыя і родныя,Каб адлегласць адчуць на цяжкіх бальшаках.Я жадаю павесці за ручкі маленькія Неспакойных, дапытлівых, прагных дзяцей,Каб у свет углядаліся яснымі зрэнкамі,Як зямля у ласкавых праменнях цвіце.Так, напэўна, прыходзіць жаданая сталасць,Калі чую і бачу я ўсё да драбніц,I баюся, каб толькі для іх не насталаНеспадзеўна ліхая пара навальніц.Толькі б ім не прыйшлося, пакінуўшы справы,I мяне дакараць, і мяне папраўляць.Толькі б нашым наступнікам, дужым і правым,Не дазнацца, як даўнія раны смыляць.
1965
ТЫЯ ВОКНЫ
Яшчэ жывуць і бачаць тыя вокны,праз шкло якіх вяло дзяцінства ў свет....Нібыта кіпці, вецце дрэў намоклыхна шыбіны кладзе свой плыўкі след.I прабягаюць дрыжыкі па целе,як зябкі вецер па старым стаўку.А дождж плюскоча ў шыбах запацелых,і дня пачатак туліцца ў кутку.Ах, колькі іх нашараваных, чыстых,заклееных папераю па швах,ліло святло ў маю душу калісьці,вяло за сцены ў невядомы шлях!Бывала, утаропішся вачаміпраз крыж акна ў ліпнёвай спёкі муць,і ўжо ніхто не адарве рукамітаго, што зрэнкай ты паспеў крануць.А ноч надыдзе — бляск свой серабрыстылье маладзік на дрэвы і кусты...За ўсё, што бачыў я ў дзяцінстве чыстым,удзячны я таемным вокнам тым.Як і ў дзяцінстве, я й сягоння доўгагляджу на ўсё праз даўняе акно.Яно жывое. Ды ў праёме строгім,на жаль, не ўсё сапраўднае відно.
1966
АСЕННЯЯ ПРАГУЛКА
Злагодзіўся верасень нібы,і поўна ў вятрыскі пяшчоты. I лес прасвятліўся, як шыбы, сарваўшы фіранку лістоты.Хоць раз, затаіўшы дыханне,дрыготкім ухопім зрокам,як падае лісце і вяне,адчуўшы зіму недалёка.А сэрца не скіне ігліцы...Усё мы спазнаем і знойдзем і вернемся, ўсе таямніцы адкрыўшы.Не вернемся. Пойдземтуды, дзе зара палыхаевячэрняя — сцягам для бою.Радзіны яна прадракае.Чые? Ці не нашы з табою?
1966
СЦЯЖЫНА Ў ПУШЧУ
У сінюю пушчу сцяжына — далёка ці блізка яна?На твары ляжыць павуціна — прыгаданая даўніна.Ах, кратайце, кратайце, згадкі, трывогай няяснай мяне!Няхай усяго, без астатку, вячэрні настрой захлыне.Укленчыць такою часінай карціць, абдымаючы дол,каб рыжую гліну айчыны,і гукі, і справы наўколадчуць, бы вязьмо павуціныз наліплай жывою расой,бы ў сінюю пушчу сцяжыну,што свеціцца ў цемры сляпой.