Читать «Трава і камень» онлайн - страница 2

Юсцінас Марцінкявічус

1961

КРЫЛАТЫЯ СОСНЫ

На беразе сосны. Чакаюць. I чайкам зайздросцяць. I ў прострадзь глядзяць: ці не плыве карабель? На самым світанку. Заружавелі лёгкія ветразі. I — ток хвалявання стрункія целы працяў. Замітусіліся ўвішныя чайкі. А карабель усё плыў, не спыняўся, мінаў. Мабыць, да іншага берага, мабыць, да іншых соснаў. У якіх шчаслівейшая доля. У якіх літасцівейшы бог. I раптам ускінулася ў паветра і — паляцела,                     як птушка,                                     адна сасна... I рынуліся ўслед за ёю іншыя,                                              незвычайна сабою уражаныя... Астатнія так і памерлі, не здагадаўшыся паляцець.

1961

ТАКІ ВЕЧАР

Я пушчу сягоння сэрца прагуляцца. У самоце захацелася застацца. Ахінае вечар мяне змрокам, I такім спакоем некранутым, I такою лёгкасцю раскутай! Адышлі трывогі так далёка. Ахінае вечар мяне змрокам. Я пушчу сягоння сэрца прагуляцца. У самоце захацелася застацца. Я прашу: не затапчыце толькі сэрца!

1960

РУХ

Працягваюць рукі, напружваюць вочы,       Зблытаўшы яву і сны, Да ісціны людзі крочаць і крочаць,       Хоць ісціна — самі ж яны. У целах здаровых, пульсуючых жылах       Нясуць яны праўды агонь. Самі сабе насыпаюць вяршыню,       Каб імкнуцца было да чаго. Ідзіце, людзі, ідзіце, ідзіце,       Ідзіце разумнай гурмой! На гэтай дарозе, святой і цярністай,       Сустрэньцеся вы са мной. А сонца зойдзе і ўзыдзе зноўку       На нейкай далёкай вярсце. Будзеш за сонцам імчаць наўздагонкі,       Рукамі яго вярцець. Вечар палае полымем жоўтым,       Гараць твае ідалы ў ім. Толькі аднойчы па сцэне прайшоў ты,—       Авацый не будзе зусім.

1962

ГАРЛЕМАЎСКІ МАТЫЎ

Каралі рок-н-рола I ўсе іншыя, чуйце! Каму рытм падуладны, Танцуйце! У рэактарах жыл Кроў іграе. Танец той жа адзін, Толькі назва другая. Рэчамі, што грозяць Задушыць гэты танец, Танец, быццам кулак, Танец — рух апантаны. Рэчы з рэчамі, Як пылінкі, злучайце! Нападайце на рэчы, Нападайце! Будзьце гучнымі, Непадобнымі будзьце I зямлю, як пакоі, Танцамі абсталюйце.