Читать «Соль жыцця» онлайн - страница 4

Айзік Платнер

1956

НЯСКОНЧАНЫ АЎТАПАРТРЭТ

Прамінула ужо Шэсць дзесяткаў гадоў, Калі з горкай слязой У жыццё я прыйшоў. Я адно тады ўмеў — Піў у маці з грудзей, Я не ведаў, што хлеб Пахне потам людзей. Вось я трохі падрос, Бачу многа дарог. Толькі ў людзі ніяк Па іх выйсці не мог. Бацька дзягаю б’е, Маці словам пячэ... Так паказваўся свет Для дзіцячых вачэй. I падзелена ўсё Не пароўну было: Аднаму толькі змрок, А другому — святло. * Свет стары запалаў, I я з дому пайшоў, Праз агонь барацьбы Шлях да шчасця знайшоў. Стала ўсё дагары — Быццам смерч над зямлёй, Але-ж лёгка хадзіць Простым людзям па ёй. Сонца выйшла ў прастор, Так заззяла тады, Што цяпло і святло Я прыдбаў назаўжды. Маю многа сяброў I сяброўку спаткаў, I жыццё збудаваў, I дзіця ўзгадаваў. Час нічога не сцёр, Не сатрэ, каб хацеў, Ён са мною жыве, Хоць даўно адляцеў. * Хоць даўно я пішу, Маю імя — паэт, Дапісаць не магу Я свой аўтапартрэт. Я навокал зірну: Колькі трэба сказаць! Каб управіцца. зноў Дзіцянём трэба стаць. Кожны дзень, кожны міг Новых спраў настаццё, Кожны дзень я наноў Пачынаю жыццё. Час павінен чакаць, Часу шмат у яго. Вельмі-ж многа работ У мяне аднаго. Што паспею — зраблю. Дзе прайду — кіну след. З гэтых рысаў складзецца Мой аўтапартрэт.

1956

ДРУЖБА

Сяброўскія рукі ў цяжкую хвіліну Надзею акрыляць, узнімуць твой дух. А ласкавы погляд вачэй — ён адзіны Падкажа табе: вось твой сябар і друг. Прыгожая рыса, як дар пакаленняў, Руку падаваць і казаць: добры дзень! Вось гэтак вітаўся вялікі наш Ленін, I ўспыхваў зычлівае ўсмешкі прамень. Былі па-вясенняму цёплыя словы, Калі па-сяброўску ён друга вітаў. Ён шчырасць глыбокай сардэчнай размовы У спадчыну рускім людзям перадаў. Братэрскаю дружбай народы сагрэты Па-ленінску, ў цесным сяброўстве сваім. Як сонца, яна зіхаціць над сусветам, Шляхі ў комунізм пракладаючы ім.

ЧАЛАВЕЧАЕ СЛОВА

Да плыўца ў акіян светлым птахам з зямлі Далятае сяброўскае слова, I цяплей на душы, хоць цябе абнялі Хваляў шум, подых шторма суровы. Паміж небам і морам — на стыку двух сіл — Чалавек, як расінка ў пустыні, Перад тварам дзівоснай і грознай красы Над бяздоннем зялёных глыбіняў. Родны бераг далёка... Здаецца, цябе Пакідае надзея на шчасце. Б’юць халодныя хвалі у твой карабель, Свішча вецер, зрываючы снасці... У хвіліну адчаю прыходзіць тады Голас родны сяброўскага слова, Каб цябе зберагчы ад нягод, ад бяды, Каб напоўніць душу сілай новай. Голас друга адолее час і прасцяг, Гул навалы, бязмежныя шыры, Нібы словам, абвеяным праўдай жыцця, Твой народ прывітаў цябе шчыра.