Читать «Соль жыцця» онлайн - страница 18

Айзік Платнер

***

Дабру невядомы ні стома, ні жах, Ідзе яно шляхам уласным Па свеце, Хаця і цярністы той шлях, Але ён магутны і ясны. Благога ў жыцці не зрабіла дзіця, З дабром яе зліты імкненні. З бяды я выношу яе, нібы сцяг, У светлыя дні вызвалення. Мінае зіма, і вятры ўжо не дзьмуць, Загояцца раны краіны. Няхай пакаленні аповесць складуць Аб справах сумленных дзяўчыны.

***

На небе вячэрняя ўсходзіць зара I кліча ў паход партызанаў. У лесе старым застаецца сястра, I сэрца яе ўсхвалявана. Няхай ім не выпадзе стрэцца з бядой, Хай вернуцца цэлымі людзі. Смалістыя сосны гамоняць над ёй, I льецца іх водар у грудзі. Яна ўжо не можа без справы сядзець, I пальцы смуткуюць па нечым. У бой захацелася ёй паляцець. Яна ў непакоі трапеча. От коннік імчыцца. Хрыпіць яго конь,— У пене, у мыле нясецца. У конніка ў чырвані левая скронь; I Дзіна зрываецца з месца. I конніка хутка знімае з сядла, Нясе да лясное хаціны, Ён дыхае ледзьве.                             Ёсць іскра цяпла, — I значыць ён выжыве ў Дзіны!

***

Светлыя снапы на трактах, Танкі ў Мінску — свята час! Ззяюць жэрламі гарматы, Вечна будзе светла ў нас! Лета ходзіць па Дуброве, Жыта спее на палях. Бацька твой, жывы-здаровы, Да цябе трымае шлях. Партызаны на дарогах, — Колькі воінаў-салдат! Ад малога да старога — Ўся краіна выйшла з хат. У натоўпе — Міхаліна, Як у моры хваль жывых. А каго спаткаць павінна? Пэўна, ўжо дзяцей сваіх! Галава — у хустцы белай, Хустка ў сонцы стала ззяць. Цела ўсё памаладзела, Ногі просяцца скакаць. Хоць гадамі твар прымяты,— Дабрата-ж на ім відна. Між штандараў, горда ўзнятых, Ўсё вышуквае яна. Ці не сон?                Пазнала ледзьве,— Гэта Дзіна на кані! Хто вучыў дзяўчыну ездзіць, Меч трымаць у вышыні? У руках не меч — вінтоўка! Сонца блытае заўжды. Глянь, як хораша і лоўка Нацягнула павады! Прыгадалі тое ранне, Як дарогі замяло, Гаварылі: — Да спаткання! — Развітання-ж не было!