Нямала пабачыла дзей і здарэнняўНа вуліцы роднай нямое каменне.Нямое нямым застаецца заўсёдыI сцерпіць маўкліва бяду і нягоды.Ліхія гадзіны над ім праляталі.У рукі не раз і не два яго бралі,Ім ворага білі, пабраўшы, як зброю,На смерць з ім ішлі барыкадаў героі.Старое каменне, ты многа спазнала:I подыхі буры, і посвіст навалы!Ляжыш нерухомай халоднай цвярдыняй,Пабітае громам, абмытае ліўнем.Ішлі па табе закаханыя пары,Ішлі пераможцы, грымелі фанфары.Упарта, каменне, маўчыш, як магіла,—Цябе гаварыць не прымусіш і сілай.Няхай ты сягоння пакрыўджаным будзеш, Ды зломяць упартасць упартыя людзі.Прыйдуць, раскапаюць, каб некуды звесціДля новае вуліцы ў новае месца.Прабач, цябе заўтра заменяць асфальтам, Ты ўпартае — час яшчэ болей упарты!Яшчэ паслужы, бо на звалку зарана,— Аздобіш ты бераг ракі ўтаймаванай.Для новых часін, для вялікай будовыТы ляжаш надзейнай і цвёрдай асновай!
ПАМЯЦІ КОМСАМОЛЬЦА
Здавалася, сонца замала, Здавалася, мала святла: Юнацтва свой шлях пачынала,А сталасць яшчэ не прыйшла.Агонь разліваўся па жылах,У мускулах дужасць расла, Твая неўтаймоўная сіла Па хвалях жыццёвых ішла.Прыгожым было каханне,Што сэрцы злучыла двух,Цяжкім было развітанне З табою, таварыш і друг!Прыходу твайго чакалі Твае гарады і палі.Ты рэк пераплыў нямала,Ты мораў нямала праплыў.Усюды — на ўсход і на захадДарогі твае праляглі.Хадзіла юнацтва без страху Па родных прасторах зямлі.Ты браў перашкоды з бою,Ты йшоў без хістанняў наўпрост, Свой лёс ты звязаў з барацьбою, Аддаўшы сваю маладосць.Глядзеў ты з акопа на зоры,На ззянне далёкіх планет,I мара па сінім прасторы За імі імкнулася ўслед.Сардэчную матчыну ласку, Вясёлы бацькоўскі жарт Не чуў ты. Прабітую каску Стачыла на полі іржа.А лета ўздыхае прыпарам,I водар струменіцца з дрэў, Шчаслівая юная пара Цалуецца каля дзвярэй.Старэнькая ціхая маці,Праплакаўшы вочы даўно,Самотная ходзіць па хаце, Штодня паглядае ў акно.На ганак пахілены выйдзе,Глядзіць у няўцешнай журбе,Даўно на цябе яна ў крыўдзе,Што вестку не шлеш аб сабе.Не знала, што куля скасілаЛюбімага сына яе,—Яна-б да грудзей прытуліла,Суцішыла-б мукі твае.Маўклівыя, сціснуўшы зубы, Сябры твае неслі цябе.У гаі пад спаленым дубам Знайшоў ты магілу сабе.Хай вораг зламаў тваё крылле У росквіце гордых надзей, Юнацтва-ж гарачая сіла Наперад нястрымна ідзе.I шчодра гарачае сонца Адорвае землі святлом У руху няспынным, бясконцымНад тым, што жыве і жыло!