О ты ўсёведны, на чые скрыжалінакрэсліла галеча прахлы знак,зрабі ж, каб беднасцю не пагарджалі,каб не таўклі убогіх, як сабак,— ураўнаваж усім ім лёсу шалі:галеча вырастае з цемнаты,як мята з кораня, што пахне ў жаліпраз далікатныя свае лісты.
***
Зірні і ўбач, на што яны падобны:ад сілы ветру іх залежыць рух,іх сон глухі, у ім агонь патух.А позірк іх вачэй узнёсла-годны:так наляціць знянацку дожджык дробны —і ўжо зацьміўся летні луг.
***
Яны спакойныя; амаль як рэчы.Пакліч у дом — прыходзяць, акуратяк добрыя сябры, і, ўгнуўшы плечы,сядзяць забытыя ў сваёй галечыі цьмяцца, як бяздзейны апарат.Нібы вартуюць скарбніцу самотна,а скарб той не даступны ім самім;яны — як човен у віры марскім,як у бялільні чыстыя палотны,развешана-паказаныя ўсім.
***
Глядзі, як па жыцці іх ногі йдуць:сто раз пятляючы, як звера ногі,успамінаючы сто раз дарогі,і снег, і вецер, вострыя парогі,і росны луг... а ногі аж гудуць.I з той вялікай мукі капаюць іх слёзы,галечы і пакутніцтву праклён;на іх маўклівыя прыпала лёсытваіх вачэй таптаць скупыя росы,бальзам травы і крамяныя лёзы —так пальцы топчуць струн празрысты звон.
***
I рукі іх дзявочай ласкай надзяцьі ласкай матак, што жыццё даюць,турботай птушак, што дамоўку ладзяць,— яны душу даверлівасцю гладзяць, крапаннем келіха, з якога п’юць.
***
Не дыхалі іх вусны, не трымцелі,не цалавалі; на скульптурным целеастылае жыццё, што аджыло,бярэ праменне формаў і святлоі мудрасцю здаецца; паралеліу гэтым толькі, камень мёртвы, тло...
***
I голас іх, пранізваючы даль,разбуджаны на досвітку свяцілам, прарваўшы нетры часу жывасілам, пагутарыўшы сонна з Даніілам,даносіць з мора вечны голас хваль.