Читать «Санеты Арфею» онлайн - страница 50

Райнэр Марыя Рыльке

12

Santa Maria Formosa — царква ў Венецыі. Надпіс, пра які гаворыць Рыльке: “Vixi aliis dum vita fuit / post funera tandem. / Non perii, at golido / in marmoro vivo mihi; / Helmanus gulielmus eram / me Flandria luget; / Hadria suspirat; pauperisque vocat. Obiit XVI Kal. Octob. MDXCIII”.— /Жыў для іншых, колькі хапіла майго жыцця, але, мёртвы, / усё ж жыву я сабе ў мармуры халодным сваім. / Герман Вільгельм маё імя, / і Фландрыя плача, / горка ўздыхае па мне Адрыя, асірацеўшы. Памёр 16 кастрычніка 1593 года. (Тлумачэнне Н. Літвінец).

13

Лін — сын Апалона і музы Ураніі, у грэчаскіх міфах увасабляе заўчасную смерць у росквіце сіл. У Рыльке Лін выступае як заснавальнік музыкі, падобны да Арфея.

14

Товій — біблейскі герой, да якога наведаўся анёл. Сюжэт выкарыстоўваўся ў жывапісе Адраджэння і барока.

15

Аўгуст Дужы (1670—1733) — курфюрст саксонскі і кароль польскі, славіўся сваёй фізічнай сілай.

16

Subrisio Saltat — «усмешка скакуна», іранічная імітацыя аптэкарскай латыні.

17

Madam Lamort — пані Смерць (франц.).

18

Карнак — комплекс старажытных егіпецкіх храмаў (16—11 ст. да н. э.).

19

Шартр — маецца на ўвазе сабор у французскім горадзе Шартры, славуты помнік готыкі.

20

Падвойная карона — псхент, галоўны ўбор фараона ў Старажытным Егіпце; сіметрычнасць кароны сімвалізавала саюз Верхняга і Ніжняга Егіпта. (Тлумачэнне Н. Літвінец).

21

Вера Оўкама-Кнооп, маладая дзяўчына, знаёмая Рыльке, якая чаравала паэта грацыяй рухаў, прыгажосцю. Памерла ў 19 гадоў ад лейкеміі, хваробы, ад якой пазней памёр і сам Рыльке.

22

Iсаў — біблейскі персанаж, пастух, апрануты ў казіную шкуру, які прадаў брату Якаву права першародства. Ісаў — чалавек першаснага стану.

23

Гарота — абруч з вінтом, варварская прылада для катаванняў і забойства задушваннем. Ужывалася ў сярэдневяковай Іспаніі і Партугаліі.

24

Крас (Карст) — горная вобласць на граніцы паміж Італіяй і Югаславіяй, вядомая сваімі пячорамі.

25

Дафна — у грэчаскай міфалогіі німфа. Каб уратавацца ад закаханага ў яе Апалона, папрасіла дапамогі ў бацькі, рачнога бога Пенея, прыняла вобраз лаўровага дрэва.