Мой бог, да кожнага прыходзь і сцвердзіяго ў жыцці, у тым жыцці, дзе ёсцьЛюбоў. I Сэнс. I Боль. I слодыч Смерці.
***
А беднасць ёсць вялікі светач глыбіні...
***
Галетнік беспрытульны ты і ўбогі,як камень без гнязда, без месца ты,як пракажоны йдзеш наўзбоч дарогіз трашчоткаю, мінаеш гарады.Ты — нібы золкі продзімень з паўночы,скалелы выпладзень нягод людскіх,каму агораны рызман сірочы — замена мантый самых дарагіх.Ты — плод слабенькі ў лопе, трапяткі.Ён ледзьве дыхае, калі ў прычыне ад страху сцёгны сціснуцца дзяўчыне,каб першыя суняць жыцця штуршкі.Ты бедны, як вясенні дождж рахманы,што мірна лье на дахі гарадоў,як мара вязня пра сусвет жаданыу беспрасветным цемрыве муроў.Як хворы той, што шчасцем апантаны,калі яго павернуць; як расліны,што сумна квецяцца ля каляіны;ты бедны, быццам у слязах далонь...Сабака валацужны і нясыты,ці птах, што стыне без дупла ў мароз,ці звер, у сетках лоўчых недабіты,лаўцом нядбалым кінуты, забыты,— з іх доляй ці зраўняецца твой лёс?Бадзяг з начлежак лёс які ўжо чорны,а твой чарнейшы, ён — бы змрок труны:хай не млыны яны, хай толькі жорны,а хлеб надзённы змелюць і яны.Юдольнік беспрытульны, беспрытомны, жабрак без твару, цень жывы і тло,як ружа беднасці, убога-скромны,бляск залатой аслепленай мамоны,у сонца ператвораны, ў цяпло.Без роднага жытла, юрод бяздомны,ты ў свеце ўтульнасці — дзікун,крычыш у буру; ты — як арфа тая:ледзь толькі хто на ёй зайграе — рассыплецца ад дотыку да струн.