XXIIЛёсу насуперак: бытнасці лішкі — у парках пена густая лістоты ці групы скульптур каля высокіх парталаў, на гоністых арках, ці пад балконамі целы каменных фігур.О сэнс высокі сэрца меднага звона, што па будзёншчыне б’е і ўзвышае з тла, альбо ў Карнаку адзіная груда-калона, што амаль вечны храм перажыла.Сёння сыходзяць лішкі ад нас без звароту з гарызантальнага, жоўтага дня ў самоту зырка-сляпуча-праменна-начной цемнаты.Гэты сыход адлятае, не крэслячы следу.Толькі і ў трасе палёту па зыбкасці свету, пэўна, свой сэнс. Без яго не было б паўнаты.XXIIIПазаві мяне ў трыванні той гадзіны, што табе насуперак цячэ: скажам, як умольны позірк псіны блізка-міма ля тваіх вачэйк бачнай ды неспасцігальнай праўдзе.Твой здабытак — гэта Міма-Ледзь.Нам — свабода. Нам адстаўка там, дзе мы разлічвалі трыумф займець.Мы супыну просім: недарэчы юным старасць часам, па-старэчымыслім пра аджыўшае свой век.На хвальбу стае натуры нашай толькі; мы жалеза, ах! — ядловец колкі, слодыч недаспелых небяспек.XXIVО стваральнасці шчасце! О гліна і глей!Хто падказаў рызыканту, што быў самы першы,горад узвесці на жыццяструмкім узбярэжжы, ўліць у гліняны збанок жыццядайны алей?!Божышчы! Радасць будуем залежна ад планаў —лёс буркатлівы іх разбурае пасля,хоць у іх смерці няма! Бо ўжо скарыстана намі і тое, чым станем, як прыме зямля.Мы — на тысячы год! Нашы бацька і маці плодныя будучым; спеліцца наша дзіця,што, паўтарыўшыся, перасягне нас у шчасці.Мы бясконца адважна мераем час!Толькі маўклівая смерць нас бярэ ў жыцця — што ж яна мае сабе, пазычаючы нас?!XXVСлухай: першая грабляў песня;зноў такты працы людской, гаманау цішыні ўтаймаванай прадвеснямірнай зямлі. Незнаёмай яна,прыйшласць, здаецца. Колькі разоў раз перажытае веру давала, што амалоджаным вернецца зноў.Не ты яго браў. Яно цябе брала.Нават лісты ззімавалага дрэва будучай мрояцца жаўцізной.Знакам здаецца й ласкавасць павеваў.Чорны хмызняк. I чорна ірдзее сытна на полі складзены гной.Час, пакідаючы нас,— маладзее.