XVIIIО танцорка! О, колькі духу мінулага ў існасці кроку; увенчвае ход — танец-віхура, як дрэва мяцежнага руху,што завяршэнні ўбірае ў сябе за шмат год.Ці таму, што палётам сваім галінастыя шаты абняла і сагрэла яму, дрэва не расцвіло?Ці не ты — над ім сонца і лета, а ў ім — не душа ты?Ці струменіць з яго не тваё цяпло?Уродзіць багата дрэва твайго экстазу.Ці ж не з дрэва вось гэты дзівосна спакойны плод: ядраны крутабокі збанок і даспелая ваза?У іх вобразах: ці не твае гэта чорныя бровы, о танцорка, упісаны, нібыта крылы ўразлёт, у твой стан, паварот грацыёзна суровы?XIXЗолата ў банках жыве, разбэшчаных тлустым даходам, не многім даверыцца ўмее. А для пятака нават кішэня сляпога старца, жабрака — месца пагіблае, нібы запылены кут пад камодай.Грошам выгода ў гешэфтах у крамах. Там для паказу іх убіраюць у кветкі, у футры і ў камяні.Ён жа, Маўклівы, сабой запаўняе кароткую паўзу ў подыху тых, што ў сне і наяве грашаць грашмі.Хай нават стуляцца пальцы гэтай рукі,зноў лёс растуліць яе для благання надзённага хлеба,бледную просьбітку зноў жоўтая спляміць кароста.Хай бы відушчы ў здзіўленні сказаў нам, які край тых патрэб. Вымоўных адно песні неба.Чутных адно вушам боства.XXЗорныя далечы не параўнаць з блізкім, даступным, з тым, што зямля нам дала.Між гэтым хлопчыкам і вось між гэтым, напрыклад... наступным?невымяральная ймгла.Лёсе, ты мераеш нядзяй умоўнага, пядзяй, якая павіннабыць уяўленню чужой;як уявіць сабе пядзі, што лучаць мужчыну з жанчынай,—повязі сэрцам, душой.Далеч — усё; не замкнецца бясконцасці кола нідзе. Бачыш — як дзіўна глядзяць на прыпраўленым блюдзе твары маўклівыя рыб.Кажуць, што рыбы нямыя... А хто гэта ведае, дзе? Можа, у далечы моваю рыбінай будзе ісціна сказана ўглыб.XXIСэрца маё, апявай не знаёмыя мне сады, воды і ружы Шыраза альбо Ісфагана; ясныя, неспасцігальныя кроплі вады, ўлітыя ў чашу сады — непараўнальна!Сэрца, скажы, што не прагнеш нічога ў садах, дзе табе спеюць смоквы ў лістоце, масліны, дзе табе расквяціліся пышна галіны,— дзе ты абліччам адчула высокі іх пах.Марную думку адкінь, быццам ты памылковай воляй рашэнне прымала; воля твая гэта — быць!Дык уплятайся ў тканіну жыццёвага ніткай шаўковай.Хай табе вобраз здаецца блізкім — у ім (будзь гэта момант пакут, які нельга забыць!) цэльнае толькі ўспрымай, як адзіна сатканы кілім.