Читать «Санеты Арфею» онлайн - страница 49
Райнэр Марыя Рыльке
XXI санет. Маленькая вясенняя песня здаецца мне адначасова «інтэрпрэтацыяй» дзівоснай танцавальнай музыкі, якую я аднойчы чуў, калі яе спявалі пад час ютрані манастырскія дзеці ў маленькім жаночым манастыры ў Ронда (Паўднёвая Іспанія). Дзеці ўвесь час у такт музыцы спявалі невядомы мне тэкст пад звон трохкутнікаў (трыанглаў) і тамбурына.
ХХУ санет. Да Веры.
ДА ДРУГОЙ ЧАСТКІ
IV санет. Адзінарог мае прадаўняе, асвечанае ў сярэднявеччы значэнне, звязанае з дзявоцкасцю: сцвярджалі, што ён не існуе аж да хвіліны, пакуль не адаб’ецца ў чарадзейным «сярэбраным люстры», якое трымае перад ім дзяўчына (гл. габелены XVI стагоддзя), адлюстроўваючыся ў ім, як у другім, таксама чыстым, таксама таямнічым люстры.
VІ санет. Антычная ружа была простага гатунку — «эгланціна», чырвоная і жоўтая, колераў, якія бываюць у полымя. Яна цвіце ў Вале ў некаторых садах.
VIII санет. Ягня (чацвёрты радок) — з карцінак да казак, дзе яно гаворыць толькі прымаўкамі.
XI санет. Спасылка на спосаб, якім, паводле даўняга звычаю паляўнічых, у некаторых мясцінах Краса (Карста) палююць на незвычайных белых галубоў, прадбачліва вывешваючы на пячорах (дзе жывуць галубы) палотны, якія нечакана ўстрасаюць і спуджваюць птушак. Калі яны вылятаюць з падземных прытулкаў, іх забіваюць.
XXIII санет. Да чытачоў.
XXV санет. Рэч, суаднессная з вясновай песенькай з першай часткі санетаў (санет XXI).
XXVIII санет. Да Веры.
XXIX санет. Да сябра Веры.
Заўвагі складзены паводле розных энцыклапедычных даведнікаў.
1
Лары — у рымскай міфалогіі божышчы-ахоўнікі сям’і і дома.
2
Часаслоў — праваслаўная богаслужбовая кніга з малітвамі і песнямі сутачнага цыкла набажэнства.
3
Данііл (да 1492—1547) — рускі мітрапаліт у 1522—1539 гг., публіцыст, узначальнік іосіфлян пасля смерці Іосіфа Валоцкага. Змагаўся з несцяжацелямі і ерэтыкамі.
4
Pont du Carrousel (франц.) — мост у Парыжы.
5
Алкестыда — паводле грэчаскага міфа, жонка Адмета, цара горада Фер у Фесаліі. Да Адмета быў прыхільны бог Апалон, які дазволіў яму ў гадзіну смерці паслаць у Аід каго-небудзь іншага замест сябе. Алкестыда згадзілася памерці замест мужа.
6
Майму вялікаму сябру Агюсту Радэну (
7
Леда — паводле грэчаскай міфалогіі жонка спартанскага цара Тындарэя. Зеўс, зачараваны прыгажосцю Леды, завалодаў ёю, прыняўшы вобраз лебедзя.
8
Вольф граф фон Калькройт (1887—1906) — паэт, які палажыў рукі на сябе ў маладыя гады.
9
Вітальд Гулевіч (псеўд. Ольвід, 1895—1941) — польскі паэт, перакладчык паэзіі Рыльке. Замардаваны гітлераўцамі.
10
Княгіня Марыя фон Турн-і-Таксіс-Гогэнлоэ (1855—1934) — адна з найбольшых прыхільніц таленту паэта, у замку якой (Дуіно) ён пражыў зіму 1911—1912 гг.
11
Гаспара Стампа (1523—1554) — венецыянская паэтэса. Была пакінута сваім каханым. Таму яе вобраз у элегіі ўвасабляе няшчаснае каханне.