XXIIНам — рух скараецца.Часу адмераны крок — толькі малы драбок вечнасці, што мінаецца.Ўсё, што спяшаецца, кане ў аджыты час; што затрымаецца, высвеціць потым нас.Хлопча, марна не мрой ні спешнаю страснасцю, ні лётам удалечыню.Дай усяму спакой: цемры і яснасці, кветцы, начы і дню.XXIIIО, калі толькі парыў, не ад кіпення імпэту кінуты ў моўчу сусвету, ціха не згасне ўгары,ці, калі ў профіль яснывысвеціцца апарат,ветру любімец страсны, звонка-крылаты снарад,ці, калі мэта «Куды?» падпарадкуе мэтуюных ілюзій, тады,высі скараючы ў лёце,хлопец у далечы свету стане сабой на самоце.XXIVЦі ж выракацца сяброўства старога нам варта з вамі, няўмольныя боствы, за тую правіну, што не бярэ багоў сталь наймацнейшага гарту; ці вас на картах шукаць мы павінны няспынна?О сябры ўсемагутныя, што забіраюць мёртвых ад нас,— з жалезных кпіце вы калёсаў; мы ж правім трызны свае без удзелу нябёсаў, бо пасланцы вашы нас, як заўжды, абмінаюць.Мы адзінокія ўсюды, і мы павінны верыць сабе і пракладваць шляхі свае самі, нашы шляхі — не меандры, мы нашы сцяжыныкрэслім, як градусы. Даўні агонь пад катламі молат угору ўздымае ў магутнай рабоце.Мы ж, як плыўцы, расцярушваем сілу ў самоце.XXVТолькі Цябе я, Цябе, каго кветкаю знаю і невымоўна імя чыё ў сэрцы нашу, зноў уваскрэслую радасна прывітаю, о выканаўца няскончанага мяцяжу.О, ты ж — танцорка, што цела сваё спыніла раптам, нібыта ў яго ўлілася медзь; чула-журботная... Нібы магутная сіла музыкі ў змененым целе стала звінець.Блізка хвароба. Ўжо цень яе ўладна зняволіў кроў пацямнелую, хоць баязліва-паволі мкнулася ў свет натуральны вясны і святла.Зноў яна й зноў, разарваная цемрай, падзеннем, рдзела зямлёю і сэрца жахлівым трымценнем у несуцешную браму нарэшце ўвайшла.XXVIТы, паўнагучны, прыгожы ў суладдзі мелодый, роем акружаны лютых, распусных менад, лямант суцішыў узнёслаю песняй лагоды і з разбурэння стварыў дасканаласці лад.Ліра не выпала з рук, не паддаўся кляцьбе, як ні глумілася з песні звяр’ё ліхое, кідалі ў сэрца каменне; каменне глухое слых здабывала і слухала моўчкі цябе.Так і загінуў ахвяраю помсты і златы, а не песня, бо птушкі яе падхапілі, скалы і дрэвы. I ў рэчах яна прарасла.Бог несмяротны ў сугуччах чароўных зямлі, мы тваю музыку ў сэрцы сваім ажывілі, поўніцай іх у прыроду пералілі.