XIГлянь: сузор’е Коннік! А хто знае корань назвы? Паэтычны троп з гордасці зямной! Герой кілзае сябра і прастуе наўгалоп.Ці ж не гэта бо — цуглянне, прага! —сутнасці прыроднай вечны рух?Бег — аброць. Іх спалучыла цяга да прастораў новых. Еднасць двух!А ці ёсць яна? Ці ўпрочкілёс не развядзе няўмольны іх?Зблізяцца ці разляцяцца моўчкі?Лучнасць зорная — мана, пункцір.Суцяшаем мы сябе саміх вераю ў прыдуманы блізір.XIIСлава духу лучнасці! Жывёмвераю ў блізір, у сімвал зорны.А ў гадзінніка бег ілюзорны і не ўпоравень з сапраўдным днём.Мы, свайго не ведаючы месца, робім справу між замкнутых сцен.З нашай сутнасцю паразумецца даль не ўмее моваю антэн...О напружанасць! Ігра прыроды!Ці не шмат мы нарабілі шкодытым, чаго яднаннем дасяглі?Нават сейбіт кіне зерне ў глебу і не бачыць, як прырода хлебусок дае. Вялікі дар зямлі!XIIIСлівы, яблыкі, агрэст, маліны...Гэты смак, садовы спелы дар, жывіць нас і губіць безупынна. Гляньце на дзіцячы свежы твар:сутнасць плода пад румянцам шчок. Сэнс яго — не сказаныя словы, а з густое мякаці цукровы адмыслова вызвалены сок.Што ж вы яблыкам назваць маглі?Даўкасць гэту, саладосць, кіслоцце,што пасля, расплыўшыся па роце,растварыўшы сонечнасць зямлі,прычашчае нас віном яднання!О пачуццяў плод, о плод пазнання!XIVМы росцім кветкі, вінаград, плады,і мова іх — не толькі мова года. Страката-яўнае нам шле прыродаз прынадным глянцам вечнай цемнатыад тых былых, што леглі ў дамавіну, што пра удзел свой у жыцці маўчаць, між тым кладуць свабодную пячаць на неўрадлівую, скупую гліну.Ці з радасцю нябачна служаць нам?Ці гэтыя плады — рабоў тварэнне — не грозяць кулакамі нам — панам?Паны не мы, а тыя, ля карэння, а мы жывём з іх шчодрых падарункаў: з настоек сіл нямых і пацалункаў.XVСмак... Прападае, як зелень садоў!...Музыка толькі, і тупат, і жарты; цёплыя, негаваркія дзяўчаты,— як станцаваць смак даспелых пладоў!Смак апельсіна! Ну, хто ў нас не знае, як прытупляе ён саладосць, што гэтак вабна ўсіх ап’яняе і абуджае ў старых маладосць?Вы апельсін мне станцуйце! Згасіцеполымя поўдня, а небу айчыны спеласць аддайце. Водарам спёкможна пагардзіць — але ж парадніце з пругкасцю і чысцінёю лупіны плода гарачы, салодкі сок.